Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўязныя журналісты скардзяцца ў Страсбур


Вадзім Гігін
Вадзім Гігін

Два журналісты дзяржаўных СМІ, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, зьвярнуліся са скаргамі ў Эўрапейскі суд правоў чалавека. Пра гэта ў нядзелю ўвечары паведаміла дзяржаўнае тэлебачаньне.

Скаргі прыйшлі ад Вадзіма Гігіна, рэдактара часопіса “Беларуская думка”, які выдаецца адміністрацыяй прэзыдэнта, і карэспандэнта дзяржаўнага тэлебачаньня Аляксея Міхальчанкі.

"Гэта не ўкладваецца ў маёй галаве, што людзям забаронена выказваць сваё меркаваньне, адрознае ад пункту гледжаньня чыноўнікаў у Брусэлі, Варшаве і Бэрліне", -- сказаў на тэлебачаньні Гігін.

На сёньняшні дзень візавымі санкцыямі Эўразьвязу ахопленыя амаль 180 чалавек, у тым ліку ўрадавыя чыноўнікі, уключна з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком службы бясьпекі, судзьдзямі, прадстаўнікамі выбарчых камісіяў і СМІ.

Тым часам з аналягічным пратэстам у ААН і ЭЗ зьвярнуўся старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец, якому таксама забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Чаргінец патрапіў пад санкцыі пасьля сваёй заявы пра тое, што былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, зьбіты 19 сьнежня да пачатку масавых пратэстаў, “парушыў закон Беларусі і вінаваты ў арганізацыі масавых дэманстрацыяў".

Мікалая Чаргінца, які таксама зьяўляецца старшынёй камісіі міжнародных справаў Савету рэспублікі, ЭЗ ня толькі ўключыў у сьпіс неўязных, але і замарозіў яго актывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG