Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сірыі пры сутыкненьнях загінулі 13 чалавек


У горадзе Баніяс на поўначы Сірыі загінулі 13 чалавек пры сутыкненьнях паміж сіламі бясьпекі і палітычнымі актывістамі, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. Чацьвёра з загіблых – удзельнікі акцыяў пратэсту. Па словах відавочцаў, іх застрэліў прыхільнік Асада.

Дзяржаўнае тэлебачаньне таксама паведаміла пра гібель дзевяці афіцэраў сілаў бясьпекі. Непадалёку ад Баніяса на іх напала ўзброеная банда.

Пацьвярджэньня інфармацыі з незалежных крыніцаў не паступала, паколькі ў краіне ўведзеныя жорсткія абмежаваньні на свабоду прэсы, у выніку якіх замежныя журналісты былі вымушаныя пакінуць Сірыю.

Масавыя пратэсты ў Сірыі працягваюцца чацьвёрты тыдзень.
XS
SM
MD
LG