Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: пракуратура дапытвае Мубарака


Трансьляцыя выступу Мубарака на плошчы Тагрыр падчас масавых дэманстрацыяў з патрабаваньнем яго адстаўкі, 10 лютага 2011
Трансьляцыя выступу Мубарака на плошчы Тагрыр падчас масавых дэманстрацыяў з патрабаваньнем яго адстаўкі, 10 лютага 2011
Экс-прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак выкліканы ў пракуратуру на допыт у сувязі з падазрэньнямі аб яго датычнасьці да карупцыі і гібелі ўдзельнікаў антыўрадавых выступаў.

Раней Мубарак заяўляў, што закіды ў карупцыі супраць яго і яго сям'і – беспадстаўныя.

У сваёй першай заяве пасьля адстаўкі два месяцы таму Мубарак паведаміў, што будзе адстойваць свае правы і сваю рэпутацыю. Ён таксама зьняпраўдзіў інфармацыю аб рахунках у замежных банках, якія яму, нібыта, належаць.

Таксама сёньня быў затрыманы на 15 сутак былы прэм'ер-міністар Эгіпту Ахмэд Назіф, які падазраецца ў размарноўваньні дзяржаўных сродкаў.

У Каіры на плошчы Тагрыр застаюцца сотні дэманстрантаў, якія патрабуюць адстаўкі дзейнага кіраўніка Эгіпту – ачольніка Найвышэйшай вайсковай рады – маршала Мухамэда Тантаўі. Пратэстоўцы таксама патрабуюць прыцягнуць да суду Мубарака і яго найбліжэйшых паплечнікаў.

У сутыкненьнях на плошчы Тагрыр у суботу загінуў 1 чалавек і каля 70 былі параненыя.

Сёньня прадстаўнікі войска папярэдзілі, што гатовыя і надалей выкарыстоўваць сілу для таго, каб спыніць пратэсты.
XS
SM
MD
LG