Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Робэрт Гейтс заклапочаны Іранам


Міністар абароны ЗША Роберт Гейтс сказаў, што Іран і экстрэмісцкія групы будуць спрабаваць выкарыстоўваць хваляваньня ў арабскім сьвеце. Гейтс заявіў гэта сёньня падчас візыту ў Ірак. Ён таксама сказаў, што лідэры арабскіх краінаў застаюцца заклапочаныя тым, каб прадухіліць магчымасьць радыкальным ісламістам скарыстацца падзеямі на Блізкім Усходзе. Гейтс прыбыў у Багдад ў сераду пасьля кароткай паездкі ў Саудаўскую Арабію, дзе ён рэзка скрытыкаваў Іран пасьля перамоваў з каралём Абдулой. Гейтс плянуе сустрэцца сёньня з іракскімі кіраўнікамі -- прэм'ер-міністрам Нуры аль-Малікі і прэзыдэнтам Джалялем Талабані, а таксама курдзкім рэгіянальным лідэрам Масудам Барзані
XS
SM
MD
LG