Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар: Гбагбо не здаецца


Ляран Гбагбо
Ляран Гбагбо
У Кот-д’Івуары прыхільнікі былога прэзыдэнта Лярана Гбагбо адбілі атаку войскаў, якія падтрымліваюць абранага прэзыдэнта краіны Алясана Ўатары. Пасьля некалькіх гадзінаў штурму рэзыдэнцыі Гбагбо сіламі Ўатары па іх быў адкрыты агонь з боку будынка, і яны былі вымушаныя адступіць.

Мяркуецца, што Гбагбо, які адмаўляецца прызнаць перамогу свайго палітычнага апанэнта і пайсьці ў адстаўку, зь сям’ёй знаходзіцца ў бункеры ягонай рэзыдэнцыі ў горадзе Абіджане. Аднак у інтэрвію францускаму радыё былы прэзыдэнт Кот-д’Івуару зьняпраўдзіў інфармацыю, што ён знаходзіцца ў бункеры. Паводле некаторых паведамленьняў, перамовы аб умовах капітуляцыі Гбагбо, якія вядуцца пры пасярэдніцтве ААН, зайшлі ў тупік.
XS
SM
MD
LG