Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ларан Гбагбо пачаў перамовы аб перадачы ўлады


Ларан Гбагбо
Ларан Гбагбо
Ларан Гбагбо, які адмовіўся падаць у адстаўку пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Кот-д'Івуары, пачаў перамовы аб перадачы ўлады.

Пра гэта заявіў у інтэрвію французскім СМІ амбасадар Кот-д'Івуару ў Францыі Алі Кулібані, якога прызначыў на пасаду прызнаны ўсясьветнай супольнасьцю ў якасьці пераможцы выбараў у Кот-д'Івуары Аласан Уатара. Ніякіх падрабязнасьцяў дыплямат не паведаміў.

Прыхільнікі Уатара сьцьвярджаюць, што ў часе шматдзённых баёў у Абіджане ім удалося заняць рэзыдэнцыю Гбагбо. Таксама паведамляецца, што французкія войскі і кантынгент ААН нанесьлі авіяўдары па пазыцыях войскаў Гбагбо.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што гаворка ідзе толькі пра абарону грамадзянскага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG