Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Каваленка абвясьціў пра намер галадаваць яшчэ 15 дзён


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка
Віцебскі актывіст КХП БНФ адбывае 15-суткавы арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня, куды яго зьмясьцілі адразу па выхадзе пасьля мінулага, 7-суткавага арышту.

Сяргей Каваленка лічыць, што яго трымаюць пад вартай незаконна, таму галадаваў і падчас першага арышту. Цяпер ён зьбіраецца працягваць галадоўку пратэсту.

На 15 сутак арышту спадара Каваленку скіравала крымінальна-выканаўчая інспэкцыя: Сяргея Каваленку абвінавацілі ў парушэньні рэжыму адбываньня прысуджанага летась пакараньня. Ён адбывае так званую "хатнюю хімію" — тры гады абмежаваньня волі "ўмоўна" пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы 7 студзеня мінулага году. Тады суд абвінаваціў яго ў супраціве міліцыянтам, якія яго затрымлівалі, і нанясеньні шкоды дзяржаўнай маёмасьці.

Парушэньнем рэжыму міліцыянты лічаць інцыдэнт, які адбыўся 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі. Тады актывіст выйшаў у цэнтар Віцебску з трыма бел-чырвона-белымі сьцягамі. Суд Чыгуначнага раёну прызнаў яго вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага пікету, а таксама ў дробным хуліганстве — нібыта падчас затрыманьня спадар Каваленка нецэнзурна лаяўся. За гэта судзьдзя Алена Цыганкова пакарала яго арыштам на 7 сутак.

“Пакуль на Сяргея складалі пратакол пра парушэньне рэжыму ў Першамайскім РАУС, куды ён трапіў проста ад брамы ІЧУ, ён пасьпеў перадаць, што будзе працягваць галадоўку пратэсту. 7 дзён ён галадаваў, пратэстуючы супраць судовага прысуду за сьцягі. А цяпер абвясьціў, што гатовы галадаваць да 16 красавіка, пакуль ня скончыцца тэрмін яго чарговага зьняволеньня”, -- распавяла “Свабодзе” жонка актывіста Алена Каваленка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG