Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: сярод паўстанцаў, верагодна, ваеўнікі "Аль-Каіды"


Муамар Кадафі абвінавачвае "Аль-Каіду" ў дэстабілізацыі Лібіі
Муамар Кадафі абвінавачвае "Аль-Каіду" ў дэстабілізацыі Лібіі
Сярод паўстанцаў у Лібіі могуць знаходзіцца нешматлікія групы ваеўнікоў "Аль-Каіды" і членаў радыкальнай шыіцкай групоўкі "Хезбалах".

Пра гэта паведаміў ачольнік сілаў НАТО ў Эўропе амэрыканскі адмірал Джэмс Стаўрыдзіс, выступаючы ў аўторак на слуханьнях у Сэнаце ЗША.

Ён дадаў, што НАТО рупліва вывучае склад паўстанцкіх фармаваньняў, і пакуль зьвесткі выведкі не пацьвярджаюць істотнага ўплыву экстрэмістаў на апанэнтаў Муамара Кадафі.
XS
SM
MD
LG