Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО кіруе апэрацыяй "Адзіны абаронца"


Альянс НАТА стаў на чале вайсковай апэрацыі ў Лібіі. Прэсавая сакратарка НАТО Аана Лунгеску заявіла: “ НАТО цяпер кіруе апэрацыяй “Адзіны абаронца” як на моры, так у небе над Лібіяй. Мінулай начы саюзьнікі пацьвердзілі свае абавязацельствы выконваць усе вайсковыя аспэкты мандату ААН паводле рэзалюцыі 1973 Рады Бясьпекі”.

Скарыстаўшыся магчымасьцямі, якія ім дае ўсталяваная “беспалётная” зона, лібійскія паўстанцы перайшлі ў контарнаступ на пазыцыі войск, верных Кадафі. Яны ўжо ўзялі пад свой кантроль гарады на ўсходнім ўзьбярэжжы краіны Пок Лануф, Брэг, Агейла і Бен Джавад і вядуць наступ на горад Сірт, дзе нарадзіўся Кадафі. Паведамленьні пра тое, што паўстанцы занялі горад Сірт, пакуль не пацьвярджаюцца заходнімі журналістамі.
XS
SM
MD
LG