Сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі Сяргей Міронаў выказаўся за адмену датэрміновага галасаваньня ў краіне. Партыя “Справядлівая Расія”, якую Міронаў узначальвае, будзе настойваць на адмове ад практыкі датэрміновага галасаваньня , бо “яно страціла ўсялякі сэнс пасьля адмены парогу яўкі”.
Па словах Міронава, неабходна таксама вярнуць графу “супраць усіх” у расейскія выбарчыя бюлетэні, а таксама зрабіць выбарчыя працэдуры максымальна празрыстымі ва ўсіх сэнсах – ад паўсюднага выкарыстаньня празрыстых ці паўпразрыстых выбарчых скрыняў да вэб-камэраў на выбарчых участках.