Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане галадаюць зьняволеныя


Галадоўка, якая пачалася 25 сакавіка ў трох турмах, пашырылася на ўсе папраўчыя ўстановы. Паводле прадстаўніка дзяржаўнай службы выкананьня пакараньняў Калыбека Качкыналіева, да акцыі далучыліся зьняволеныя шасьці з 11 калёній і пяці сьледчых ізалятараў. Качкыналіеў сьцьвярджае, што пратэст не зьвязаныя з умовамі ўтрыманьня, а па ініцыятыве “злодзея ў законе” Камчы Кальбаева накіраваны супраць барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю. Пракурор Кубаныхбек Мамакееў заявіў, што пратэсты арганізавалі сваякі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Па зьвестках пракурора , два чалавекі ў выніку галадоўкі памерлі. Некалькі дзесяіткаў сваякоў зьняволеных сёньня дэманстравалі ля будынку парлямэнту ў Бішкеку , патрабуючы лепшых умоваў утрыманьня ў турмах.
XS
SM
MD
LG