Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сафіі прайшла акцыя з патрабаваньнем адстаўкі ўраду


У сталіцы Баўгарыі Сафіі каля 4 000 чалавек выйшлі сёньня на мітынг з патрабаваньнем адстаўкі ўраду Бойка Барысава.

Акцыю арганізавалі апазыцыйныя сацыялісты, паводле якіх, грамадзяне больш ня могуць мірыцца з карупцыяй і кумаўством ў вышэйшых сфэрах улады, а таксама інфляцыяй і жабрацкімі заробкамі. Чарговая акцыя пратэсту прызначаная на 27 сакавіка.

Баўгарыя лічыцца цяпер самай беднай краінай ЭЗ.
XS
SM
MD
LG