Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ўпершыню з 1982 году быў выкарыстаны новы мэтад сьмяротнай кары


У турэмнай камэры, ілюстрацыйнае фота
У турэмнай камэры, ілюстрацыйнае фота

Апошні раз новы мэтад пакараньня сьмерцю ў ЗША выправбавалі ў 1982 годзе. Гэта была сьмяротная іньекцыя

У штаце Алабама, ЗША, 25 студзеня ўпершыню асуджанага пакаралі сьмерцю з выкарыстаньнем азоту, выпрабаваўшы такім чынам новы мэтад сьмяротнага пакараньня — пра гэта паведамляюць міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы.

Асуджаны — Кенэт Юджын Сьміт, прызнаны вінаватым у заказным забойстве жанчыны ў 1988 годзе — перажыў ужо адну спробу сьмяротнага пакараньня ў 2022 годзе. Тады яму спрабавалі зрабіць сьмяротны ўкол, але не змаглі падключыць кропельніцу.

У апошнім слове ён сказаў, што штат Алабама «прымусіў чалавецтва зрабіць крок назад». Гэтым разам на Сьміта надзелі маску з азотам, якая павінна была выклікаць кіслароднае галаданьне.

Як паведамляе AP, Сьміт рухаўся як мінімум дзьве хвіліны, як быццам у прыпадку, пасьля чаго некалькі хвілін яму было цяжка дыхаць. Яго прызналі мёртвым праз 22 хвіліны.

Камісар папраўчай установы штату Алабама Джон Гэм, які назіраў за пакараньнем, назваў рэакцыю «чаканай», адзначыўшы, што яна ўзьнікае, калі не хапае кіслароду. Ён дапусьціў, што на пачатку пакараньня Сьміт затрымліваў дыханьне.

Духоўны ж настаўнік асуджанага Джэф Гуд заявіў, што папярэднія судовыя дакумэнты прадугледжвалі страту прытомнасьці на працягу некалькіх сэкундаў.

«Я стаяў там і плакаў, гледзячы, як нехта задыхаецца да сьмерці», — сказаў ён.

Апошні раз новы мэтад пакараньня сьмерцю ў ЗША выпрабавалі ў 1982 годзе — гэта была сьмяротная іньекцыя.

45-гадовую Элізабэт Сэнэт знайшлі мёртвай у сваім доме з васьмю нажавымі раненьнямі. Сьміт быў адным з двух мужчынаў, асуджаных за забойства. Пракуратура сьцьвярджала, што муж забітай заплаціў ім абодвум па 1000 даляраў, бо хацеў атрымаць страхавую выплату за яе жыцьцё. Другі абвінавачаны, Джон Форэст Паркер, быў пакараны сьмерцю ў 2010 годзе. Муж загінулай скончыў жыцьцё самагубствам падчас сьледзтва.

Абвінаваўчы вырак Сьміту 1989 году скасавалі па апэляцыі, але ў 1996 годзе яго асудзілі зноў. Прысяжныя прапанавалі пажыцьцёвае зьняволеньне, але судзьдзя замяніў яго на сьмяротнае пакараньне. Пасьля гэтага штат Алабама забараніў судзьдзям адмяняць пастановы прысяжных наконт абсягу пакараньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG