Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны Крыж упершыню апублікаваў правілы для хакераў, якія ўдзельнічаюць у вайне


Хакер. Ілюстрацыйная выява
Хакер. Ілюстрацыйная выява

Арганізацыя папярэджвае, што пасьля ўварваньня ва Ўкраіну да «патрыятычных кібэргрупаў» далучаецца беспрэцэдэнтная колькасьць людзей, піша BBC.

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК), які адказвае за нагляд і маніторынг правілаў вайны, рассылае новыя правілы хакерскім групам, асабліва якія ўдзельнічаюць у вайне ва Ўкраіне.

Восем правілаў для хакераў ад МКЧК уключаюць забарону нападаў на лякарні, бескантрольнае распаўсюджваньне хакерскіх прылад і пагрозы, якія спараджаюць тэрор сярод цывільнага насельніцтва.

Аднак некаторыя кібэргрупы заявілі BBC News, што плянуюць ігнараваць новыя правілы.

Патрыятычнае хакерства ўзрасло за апошняе дзесяцігодзьдзе. У заяве МКЧК асьвятляюцца прасырыйскія кібэратакі на заходнія сродкі масавай інфармацыі ў 2013 годзе.

Аднак трывожная тэндэнцыя, пагоршаная вайной Расеі супраць Украіны вайной, цяпер распаўсюджваецца па ўсім сьвеце, расказаў юрысконсульт МКЧК Тыльман Радэнхойзэр.

У адпаведнасьці зь міжнародным гуманітарным правам для хакераў агучылі наступныя правілы:

  • Не накіроўвайце кібэратакі на цывільныя аб’екты.
  • Не выкарыстоўвайце шкоднае праграмнае забесьпячэньне, іншыя інструмэнты або мэтады, якія распаўсюджваюцца аўтаматычна і наносяць шкоду вайсковым і цывільным абʼектам.
  • Плянуючы кібэратаку на вайсковы абʼект, зрабіце ўсё магчымае, каб пазьбегнуць ці зьвесьці да мінімуму наступствы, якія ваша апэрацыя можа аказаць на цывільнае насельніцтва.
  • Не праводзіць ніякіх кібэраперацый супраць мэдыцынскіх і гуманітарных устаноў.
  • Не праводзіць ніякіх кібэратак на абʼекты, неабходныя для выжываньня насельніцтва.
  • Не пагражаць гвалтам з мэтай пасеяць тэрор сярод цывільнага насельніцтва.
  • Не падбухторвайце да парушэньняў міжнароднага гуманітарнага права.

МКЧК заклікае выконваць гэтыя правілы, нават калі супернік гэтага ня робіць. Камітэт таксама заклікае ўрады абмежаваць хакерства і забясьпечыць выкананьне існых законаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG