Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы чакаюць, што Беларусь і Расея паспрабуюць дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне падчас парлямэнцкіх выбараў


Панарама Варшавы
Панарама Варшавы

Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў польскія ўлады чакаюць спробаў Беларусі і Расеі дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне, заявіў 8 верасьня дзяржсакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы і намесьнік каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын.

Паводле яго, беларускія і расейскія дзяржаўныя СМІ «перадаюць сыгнал» аб тым, што Варшава баіцца «рэвалюцыі ў польскім грамадзтве» падчас выбараў.

Ён падкрэсьліў, што польскія ўлады «выразна бачаць» разьлік Крамля «на зьмену палітычнай лініі ў Варшаве» і наступную «нармалізацыю двухбаковых адносін». Жарын адзначыў таксама прапаганду, якая імкнецца стварыць уражаньне, быццам Польшча пагражае Беларусі і Расеі ў ваенным і палітычным сэнсе.

Паводле яго, такія наратывы адрасаваныя ўнутранай аўдыторыі ў Беларусі і Расеі, але з дапамогай сацсетак яны даходзяць і да часткі польскага грамадзтва.

«Працэс выбараў, падлік галасоў настолькі добра падрыхтаваныя, што дэстабілізаваць сытуацыю ў Польшчы будзе няпроста», — заявіў Жарын, удакладніўшы, аднак, што да такіх спробаў з боку Беларусі і Расеі «трэба быць гатовымі».

Парлямэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць 15 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG