Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зь Беларусьсю пашкодзілі літоўскую сыстэму відэаназіраньня


Агароджа на літоўска-беларускай мяжы
Агароджа на літоўска-беларускай мяжы

Выданьне Delfi з спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Літвы піша, што інцыдэнт адбыўся на ўчастку, дзе няма фізычнага бар'ера.

Паводле прадстаўніка памежнай службы Гедруса Мішуціса, два чалавекі зь беларускага боку пашкодзілі слупы, на якіх усталяваныя камэры назіраньня, і перарэзалі кабэль.

Прадстаўнік памежнай службы падкрэсьліў, што нават пасьля пашкоджаньня двух слупоў гэты ўчастак не застаўся без кантролю.

«Зь іншых камэр усё відаць», — запэўніў Мішуціс.

У сувязі з інцындэнтам пачалі дасудовыя расьсьледаваньні. Ідзе рамонт пашкоджанай сыстэмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG