Пры спуску на вышыні 5300 м (вышыня гары 5642 м) двум удзельнікам групы стала кепска і група запрасіла дапамогу. На месца выбылі супрацоўнікі Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атраду.
Турыстаў «пры завеі, сьнезе і шквалістым ветры» даставілі на найбліжэйшую базу МНС, у мэдычнай дапамозе яны ня мелі патрэбы.
Гэта ўжо другі выпадак за год, калі ратавальнікі шукалі беларускіх турыстаў на Эльбрусе. Падобная сытуацыя адбылася і ў траўні. Тады група з шасьці беларускіх турыстаў таксама не рэгістравала свой паход у МНС Расеі.