Магутны выбух прагрымеў 3 сакавіка ля будынку суду ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы. Пра гэта паведамляе мясцовае выданьне Cdm.me.
Паводле чарнагорскіх СМІ, у выніку інцыдэнту пацярпелі пяць чалавек, стан аднаго зь іх лекары ацэньваюць як цяжкі.
Паводле дадзеных Радыё і тэлебачаньня Чарнагорыі, на момант выбуху ў двары суду знаходзілася шмат людзей.
Паліцыя паведаміла, што выбуховае прыстасаваньне ў дзеяньне прывёў мужчына сярэдніх гадоў, які быў жыхаром Падгорыцы. Ён загінуў на месцы. Яго асоба ўстаноўленая. Паводле папярэдняй вэрсіі, у яго руках здэтанавала граната.