Колеры па-беларуску. ТЭСТ

Колеры па-беларуску. ТЭСТ

У кожнай мове колеры апісваюцца па-рознаму. Ці ведаем сьвет колераў па-беларуску? Моўны тэст.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Не. Бэзавы, вядома. Кветкі на кустах бэзу (Syringa vulgaris, рас. сирень) маюць колер ад белага да ўласна бэзавага, сьветла-фіялетавага. Бэжавы — іншы колер: сьветла-руды крыху ружовага адценьня. А гвазьдзіковы — рыжа-брунатны колер сушаных пупышак гвазьдзіковага дрэва, якія служаць прыправаю.

Так, бэзавы, вядома. Кветкі на кустах бэзу (Syringa vulgaris, рас. сирень) маюць колер ад белага да ўласна бэзавага, сьветла-фіялетавага. Бэжавы — іншы колер: сьветла-руды крыху ружовага адценьня. А гвазьдзіковы — рыжа-брунатны колер сушаных пупышак гвазьдзіковага дрэва, якія служаць прыправаю.

Не. Бэзавы, вядома. Кветкі на кустах бэзу (Syringa vulgaris, рас. сирень) маюць колер ад белага да ўласна бэзавага, сьветла-фіялетавага. Бэжавы — іншы колер: сьветла-руды крыху ружовага адценьня. А гвазьдзіковы — рыжа-брунатны колер сушаных пупышак гвазьдзіковага дрэва, якія служаць прыправаю.

Не. Чырвоны. Параўн. украінскае червоний, польскае czerwony, чэскае červený, харвацкае crven, баўгарскае червен... Толькі ў расейскай красный — агульнаславянскае слова, якое азначала проста 'прыгожы' — перайшло на колер. А бурачковы колер у кожнай славянскай мове завецца па-рознаму і неканечне ад караняплоду.

Не. Беларускае чырвоны, украінскае червоний, польскае czerwony, чэскае červený, харвацкае crven, баўгарскае червен... Толькі ў расейскай красный — агульнаславянскае слова, якое азначала проста 'прыгожы' — перайшло на колер. Хоць голубой — чыста расейскі прыметнік колеру, але ў іншых славянаў сьветла-сіні завецца розна: укр. блакитний, польск. błękitny, чэск. blankytný — усе ад лац. blanquetus, а па-харвацку svjetloplav.

Так. Беларускае чырвоны, украінскае червоний, польскае czerwony, чэскае červený, харвацкае crven, баўгарскае червен... Толькі ў расейскай красный — агульнаславянскае слова, якое азначала проста 'прыгожы' — перайшло на колер.

Так. Ад чарвячкоў! Але вельмі важных. Чарвец Porphyrophora polonica L. („польская кашаніль“) жыве на каранях расьлін. Нашыя продкі сушылі капшучкі (лялечкі) самак чарвяца, пасьля таўклі і атрымлівалі сакавітую фарбу для прыгажэнных беларускіх узораў на белай тканіне. А назва чырва ад колеру.

Не. Ад чарвячкоў! Але вельмі важных. Чарвец Porphyrophora polonica L. („польская кашаніль“) жыве на каранях расьлін. Нашыя продкі сушылі капшучкі (лялечкі) самак чарвяца, пасьля таўклі і атрымлівалі сакавітую фарбу для прыгажэнных беларускіх узораў на белай тканіне. Назва чэрвеня адсюль жа: у гэтым месяцы нарыхтоўвалі фарбу.

Так. Ад чарвячкоў! Але вельмі важных. Чарвец Porphyrophora polonica L. („польская кашаніль“) жыве на каранях расьлін. Нашыя продкі сушылі капшучкі (лялечкі) самак чарвяца, пасьля таўклі і атрымлівалі сакавітую фарбу для прыгажэнных беларускіх узораў на белай тканіне. Назва чэрвеня адсюль жа: у гэтым месяцы нарыхтоўвалі фарбу.

Не. Маціцовы. Мацíца — месца ў сярэдзіне чарупіны (ракавіны), дзе расьце пэрліна (жамчужына). І нямецкае Perlenmutter азначае 'маці пэрлаў'. Бурштын — акамянелая ў моры смала. А ірдзелевы колер мае румяны твар.

Не. Маціцовы. Мацíца — месца ў сярэдзіне чарупіны (ракавіны), дзе расьце пэрліна (жамчужына). І нямецкае Perlenmutter азначае 'маці пэрлаў'. Бурштын — акамянелая ў моры смала. А ірдзелевы колер мае румяны твар.

Так. Маціцовы. Мацíца — месца ў сярэдзіне чарупіны (ракавіны), дзе расьце пэрліна (жамчужына). І нямецкае Perlenmutter азначае 'маці пэрлаў'. Бурштын — акамянелая ў моры смала. А ірдзелевы колер мае румяны твар.

Так, слова лілёвы (або лільёвы ў гаворках) памяняла значэньне — з жаўтаватага (уласна, колеру кветкі лілеі) на ружова-фіялетавы колер. Але ў ХІХ стагодзьдзі эўрапейскія мовы пазычылі з арабскай слова lilac, lila для іншага колеру — бэзу і верасу.

Не. Гэта слова лілёвы (або лільёвы ў гаворках) памяняла значэньне — з жаўтаватага (уласна, колеру кветкі лілеі) на ружова-фіялетавы колер. Але ў ХІХ стагодзьдзі эўрапейскія мовы пазычылі з арабскай слова lilac, lila для іншага колеру — бэзу і верасу. А руды цягам гісторыі азначала колеры крыху розныя — „брудна-чырвоны“ (як колер балотнай руды), цёмна-рыжы, урэшце, карычневы — але адной гамы.

Не. Гэта слова лілёвы (або лільёвы ў гаворках) памяняла значэньне — з жаўтаватага (уласна, колеру кветкі лілеі) на ружова-фіялетавы колер. Але ў ХІХ стагодзьдзі эўрапейскія мовы пазычылі з арабскай слова lilac, lila для іншага колеру — бэзу і верасу. А ружовы азначае толькі адзін колер — сьветла-чырвоны, хоць ружы цяпер бываюць розных колераў.

Не, туркусовы. Тýркус — старадаўняя назва непразрыстага каменя такога колеру, які ў Эўропу трапіў з Турэччыны. Валошка (або васілёк) цямнейшага колеру. Смарáгд — іншы камень, празрысты (рас. „изумруд“).

Не, туркусовы. Тýркус — старадаўняя назва непразрыстага каменя такога колеру, які ў Эўропу трапіў з Турэччыны. Валошка (або васілёк) цямнейшага колеру. Смарáгд — іншы камень, празрысты (рас. „изумруд“).

Так, туркусовы. Тýркус — старадаўняя назва непразрыстага каменя такога колеру, які ў Эўропу трапіў з Турэччыны. Валошка (або васілёк) цямнейшага колеру. Смарáгд — іншы камень, празрысты (рас. „изумруд“).

Так. Палавы́, колер збожжа, якое дасьпявае. Таксама колер хмараў, валасоў: „Загарэлы, бяз шапкі, з палавымі ад сонца валасамі“ (Ян Скрыган). Гарбузовы ж колер — ня бледна-жоўты, а насычаны аранжавы. Чмáры колер — цёмна-руды.

Не. Палавы́, колер збожжа, якое дасьпявае. Таксама колер хмараў, валасоў: „Загарэлы, бяз шапкі, з палавымі ад сонца валасамі“ (Ян Скрыган). Гарбузовы ж колер — ня бледна-жоўты, а насычаны аранжавы. Чмáры колер — цёмна-руды.

Не. Палавы́, колер збожжа, якое дасьпявае. Таксама колер хмараў, валасоў: „Загарэлы, бяз шапкі, з палавымі ад сонца валасамі“ (Ян Скрыган). Чмáры колер — цёмна-руды.

Не. Краска — тое самае, што кветка, звычайна палявая. А цынобра — чырвоная з аранжавым адценьнем фарба, і яе сапраўды ведалі яшчэ ў тым Эгіпце. Грэцкая назва κιννάβαρι ў беларускую мову прыйшла праз лаціну як цынобра, у расейскую з грэцкай бізантыйскай і царкоўнаславянскай як киноварь.

Так, гэта мінэральная фарба і колер — чырвоны з аранжавым адценьнем.. Грэцкая назва κιννάβαρι ў беларускую мову прыйшла праз лаціну як цынобра, у расейскую з грэцкай бізантыйскай і царкоўнаславянскай як киноварь.

Не, пэндзлем яе можна толькі наносіць. Гэта мінэральная фарба і колер — чырвоны з аранжавым адценьнем. Грэцкая назва κιννάβαρι ў беларускую мову прыйшла праз лаціну як цынобра, у расейскую з грэцкай бізантыйскай і царкоўнаславянскай як киноварь.

Не. У ВКЛ шляхотны кармазынавы колер сьведчыў пра статус яго носьбіта, выкарыстоўваўся ў сымболіцы. Назва з італьянскай, а там ад індыйскага слова для дубовага чарвяца. Як сынонім кармазыну ўжываецца і слова кармін. А слова барвовы памяняла значэньне — ад 'насычанага (якім-хаця) колерам' да 'агніста-чырвонага'.

Не, колер журавінаў цёмна-ружовы і халаднейшы. А шляхотны кармазынавы колер у ВКЛ сьведчыў пра статус яго носьбіта, выкарыстоўваўся ў сымболіцы. Назва з італьянскай, а там ад індыйскага слова для дубовага чарвяца. Як сынонім кармазыну ўжываецца і слова кармін.

Так. Шляхотны кармазынавы колер у ВКЛ сьведчыў пра статус яго носьбіта, выкарыстоўваўся ў сымболіцы. Назва з італьянскай, а там ад індыйскага слова для дубовага чарвяца, зь якога здабывалі фарбу, як і з нашага. Як сынонім *кармазыну ўжываецца і слова кармін.

Так. Паджары (бура-чорны) — гэта і сабачая масьць, і сухарлявая, падхорцістая пастава. Мýры — сьветла-руды, чмáры — чырвона-буры.

Не. Паджары (бура-чорны) — гэта і сабачая масьць, і сухарлявая, падхорцістая пастава. Мýры — сьветла-руды, чмáры — чырвона-буры.

Не. Паджары (бура-чорны) — гэта і сабачая масьць, і сухарлявая, падхорцістая пастава. Мýры — сьветла-руды, чмáры — чырвона-буры.