Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2023 году ў Беларусі адмянілі некаторыя падатковыя ільготы для насельніцтва і бізнэсу


З 2023 году ў Беларусі адмянілі некаторыя падатковыя ільготы для фізычных і юрыдычных асобаў, вынікае са справаздачы Міністэрства фінансаў пад назвай «Бюджэт Рэспублікі Беларусь для грамадзян».

У прыватнасьці, для фізычных асобаў адмянілі льготу пры аплаце зямельнага падатку па ўчастках, дадзеных ім для будаўніцтва аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і інжынэрнай інфраструктуры.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў адмянілі льготу па падаходным падатку ў дачыненьні да даходаў, атрыманых ад рэалізацыі вырашчанай імі ці іх блізкімі сваякамі прадукцыі расьлінаводзтва і жывёлагадоўлі.

Што тычыцца падатку на прыбытак, адмянілі льготу ў дачыненьні да прыбытку, атрыманага ад рэалізацыі вырабленых легкавых аўтамабіляў і аўтакампанэнтаў уласнай вытворчасьці на працягу трох гадоў.

Таксама адмянілі льготу пры аплаце падатку на даданую вартасьць для арганізацый культуры пры ўвозе імі носьбітаў экзэмпляраў фільмаў. Таксама яе адмянілі для арганізацый, якія займаюцца тыражаваньнем фільмаў і аўдыёзапісаў, а таксама дапаможнымі працамі пры вытворчасьці фільмаў.

Льготны ПДВ таксама адмянілі пры ўвозе ўстановак, камплектуючых і запасных частак да іх па выкарыстаньні аднаўляльных крыніц энэргіі.

Сёлета ўлады Беларусі павялічылі шэраг падаткаў. Сярод іншага вырасьлі падатак на першую кватэру (узрос на 11,1%), стаўку падатку на прыбытак (з 18 да 20%), павялічылі адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў, якія працуюць без ІП, а таксама стаўкі зямельнага падатку і інш

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG