Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па даносе правакатара з чат-рулеткі затрымалі яшчэ аднаго чалавека


Яўген Драздоў і Ігар Канюшык, здымкі са скрыншотаў
Яўген Драздоў і Ігар Канюшык, здымкі са скрыншотаў

Чарговай ахвярай былога міліцыянта зь Менску Ігара Канюшыка ў чат-рулетцы стаў вучань Лідзкага каледжа.

У чат-рулетцы хлопец сказаў, што трэба «забіваць ябацек» і што, нягледзячы на ягоныя словы, да яго «ніколі не прыходзілі сілавікі». Пазьней, на відэа сілавікоў, хлопец патлумачыў, што ўспрымаў размову як жарт.

На «пакаяльным» відэа сілавікоў хлопец кажа, што размаўляў зь незнаёмым яму чалавекам у чат-рулетцы і, даведаўшыся, што той падтрымлівае ўладу, пачаў «нэгатыўна выказвацца ў яго адрас і ў бок дзейнай улады», за што яго і затрымалі.

Як даведалася «Наша Ніва», затрыманы — 22-гадовы Яўген Драздоў з Бабруйску. Цяпер ён вучыцца ў Лідзкім каледжы на будаўнічым аддзяленьні.

Ад пачатку году праваабаронцам і СМІ вядома пра затрыманьні каля дзясятка беларусаў, якія ўдзельнічалі ў размовах на палітычныя тэмы ў чат-рулетцы ў інтэрнэце.

Чат-рулетка — праграма, якая дазваляе ананімна размаўляць у відэа- і пісьмовым фармаце з выпадковымі людзьмі. Для гэтага існуюць адмысловыя сайты, а таксама мабільныя дадаткі. Некалькі праўладных беларускіх блогераў правакуюць людзей на рэзкія выказваньні, а ўжо потым імі займаюцца супрацоўнікі ГУБАЗіКу.

Адзін з гэтых праўладных блогераў — Ігар Канюшык, былы міліцыянт зь Менску. Паводле відэа з чат-рулеткі, якія ён выкладвае ў свой Youtube-канал «Дзед Барадзед», сілавікі ўжо неаднойчы затрымлівалі людзей. Вядома таксама, што ён быў сьведкам у судах па палітычных справах, калі людзей затрымлівалі па ягоных даносах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG