Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцкім раёне правялі грамадзкае абмеркаваньне новай нафтавай сьвідравіны, не паклікаўшы людзей, як належыць


Рэчыца, архіўнае фота
Рэчыца, архіўнае фота

Жыхары вёскі Капараўка Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці не былі належным чынам апавешчаныя пра пляны пабудовы ля іх населенага пункту новай сьвідравіны.

Рэчыцкія чыноўнікі апублікавалі аб’яву аб правядзеньні сходу для абмеркаваньня справаздачы аб уздзеяньні на навакольнае асяродзьдзе праекта распрацоўкі аднаго зь беларускіх радовішчаў за тры гадзіны да пачатку збору, паведаміў сайт ініцыятывы Petitions.by.

Сьвідравіну для здабычы нафты плянуюць пабудаваць на радовішчы за адзін кілямэтар на паўднёвы захад ад вёскі Капараўка каля Рэчыцы. Але праект трэба абмеркаваць зь мясцовымі жыхарамі, якія могуць быць не задаволеныя, што непадалёк ад іх населенага пункту зьявіцца сьвідравіна.

Грамадзкае абмеркаваньне было заплянавана на 9 гадзін раніцы 25 студзеня — і чыноўнікі з Рэчыцкага райвыканкама, як і належыць па заканадаўстве, апублікавалі запрашэньне на сход.

Яно фармальна датаванае 18 студзеня, аднак, як зафіксавалі ў Petitions.by, насамрэч аб’ява зьявілася на сайце райвыканкаму 25 студзеня, прычым у 6:00, то бок усяго за тры гадзіны да правядзеньня сходу.

«Відаць, чыноўнікі разьлічвалі, што ніхто не заўважыць іхнай маленькай хітрасьці. Аднак у нас ёсьць канкрэтныя доказы таго, што абʼява была разьмешчана менавіта тым часам», — піша Petitions.by.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG