Прыгоды назваў вуліц. ТЭСТ

Прыгоды назваў вуліц. ТЭСТ

І Беларусь, і яе гарады маюць годную гісторыю. Але з назваў вуліц гэтага не відаць: паўтара стагодзьдзя іх перапісвалі чужыя ўлады. Якія таямніцы хаваюцца пад афіцыйнай шыльдай „вуліца Леніна“, якая ёсьць амаль у кожным горадзе краіны? Пазнавальны ТЭСТ

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так. 11 вуліц Сьвярдлова, арганізатара бальшавіцкага „чырвонага тэрору“, у горадзе з тысячагадовай гісторыяй. А яшчэ восем назваў у гонар Фрунзэ — ён з той жа кампаніі. Янка Купала і Марк Шагал заслужылі толькі па адной віцебскай вуліцы, і то нядаўна ☺

Не. У горадзе толькі адна вуліца Янкі Купалы, назву ёй далі нядаўна, не аднавіўшы старадаўнюю. Затое ў Віцебску 11 вуліц Сьвярдлова, арганізатара бальшавіцкага „чырвонага тэрору“. А яшчэ восем назваў у гонар Фрунзэ — ён з той жа кампаніі.

Не-е. Там толькі адна вуліца імя славутага віцябляніна, і тая зьявілася нядаўна. Затое ў Віцебску 11 вуліц Сьвярдлова, арганізатара бальшавіцкага „чырвонага тэрору“. А яшчэ восем назваў у гонар Фрунзэ — ён з той жа кампаніі.

Не. Гасьцінец Віленскі. Адна зь нямногіх вуліц Берасьця, для якой можна аднавіць назву дарасейскага пэрыяду. Пад мурамі імпэрскай крэпасьці ў 1830-я гады былі пахаваныя і выдатныя помнікі архітэктуры, і спрадвечныя вуліцы Кавальская, Млынарская, Падзамкавая і інш., а горад расейскія ўлады гвалтам перанесьлі на іншае месца. А Фартэчная — іншая вуліца, тутэйшыя людзі называлі „крэпасьць“ фартэцыяй.

Так. Гасьцінец Віленскі, бо ў бок Вільні вёў. Адна зь нямногіх вуліц Берасьця, для якой можна аднавіць назву дарасейскага пэрыяду. Пад мурамі імпэрскай крэпасьці ў 1830-я гады былі пахаваныя і выдатныя помнікі архітэктуры, і спрадвечныя вуліцы Кавальская, Млынарская, Падзамкавая і інш., а горад расейскія ўлады гвалтам перанесьлі на іншае месца.

Не. „ГОБК“ — бытавы скарот цяперашняй назвы па-расейску. Спрадвечная назва — Гасьцінец Віленскі. Адна зь нямногіх вуліц Берасьця, для якой можна аднавіць назву дарасейскага пэрыяду. Пад мурамі імпэрскай крэпасьці ў 1830-я гады былі пахаваныя і выдатныя помнікі архітэктуры, і спрадвечныя вуліцы Кавальская, Млынарская, Падзамкавая і інш., а горад расейскія ўлады гвалтам перанесьлі на іншае месца.

Так! Як ні дзіўна, у памяць 1500-годзьдзя Нікейскага сабору яшчэ не падзеленай хрысьціянскай царквы. Юбілей адзначалі ў 1826 годзе менскія каталікі. Паставілі калёну з крыжам на плошчы, назва якой захавалася (а потым камуністы не разабраліся, што за юбілей).

А вось не. Як ні дзіўна, у памяць 1500-годзьдзя Нікейскага сабору яшчэ не падзеленай хрысьціянскай царквы. Юбілей адзначалі ў 1826 годзе менскія каталікі. Паставілі калёну з крыжам на плошчы, назва якой захавалася (а потым камуністы не разабраліся, што за юбілей).

А вось не. Як ні дзіўна, у памяць 1500-годзьдзя Нікейскага сабору яшчэ не падзеленай хрысьціянскай царквы. Юбілей адзначалі ў 1826 годзе менскія каталікі. Паставілі калёну з крыжам на плошчы, назва якой захавалася (а потым камуністы не разабраліся, што за юбілей).

Не-е (хоць Гарбачоў на яго спасылаўся). Як ні дзіўна, плошча названая ў памяць 1500-годзьдзя Нікейскага сабору яшчэ не падзеленай хрысьціянскай царквы. Юбілей адзначалі ў 1826 годзе менскія каталікі. Паставілі калёну з крыжам на плошчы, назва якой захавалася (а потым камуністы не разабраліся, што за юбілей).

Пакуль што яшчэ не. Цяпер гэта вуліца імя афіцэра НКВД і КГБ. Шмат гадоў жыхары Рэчыцы ведалі вуліцу імя вялікага Адама Міцкевіча, пакуль у 2019 годзе гарадзкія ўлады не надалі ёй афіцыйнае імя іншага Міцкевіча, ідэалягічна правільнага. Яўген Міцкевіч займаўся „ліквідацыяй бандфармаваньняў“ у Рэчыцы ў 1917–18 гадах.

Не. Цяпер гэта вуліца імя афіцэра НКВД і КГБ. Вуліцы імя вялікага Адама Міцкевіча ў 2019 годзе гарадзкія ўлады надалі афіцыйнае імя іншага Міцкевіча, ідэалягічна правільнага. Яўген Міцкевіч займаўся „ліквідацыяй бандфармаваньняў“ у Рэчыцы ў 1917–18 гадах. А прафэсар Доўнар-Запольскі, ідэоляг беларускай незалежнай дзяржаўнасьці, не заслужыў вуліцы ў родным горадзе.

Так, вядома, цяпер гэта вуліца імя афіцэра НКВД і КГБ. Шмат гадоў жыхары Рэчыцы ведалі вуліцу імя вялікага Адама Міцкевіча, пакуль у 2019 годзе гарадзкія ўлады не надалі ёй афіцыйнае імя іншага Міцкевіча, ідэалягічна правільнага. Яўген Міцкевіч займаўся „ліквідацыяй бандфармаваньняў“ у Рэчыцы ў 1917–18 гадах.

У завулак Ільіча 4-ы. Хіба не лягічна? Яшчэ дэпутаты Гомельскага гарадзкога савету ў 2013 годзе перайменавалі завулак Западный 5-й у Встречный 3-й, праезд Рабочий — у Былинный 1-й, а вуліцы Журавінную і Сядзібную— у „улицы Журавлиную и Щедрую“ і г.д. А Палута Бадунова, выбітная дзяячка БНР, сваёй вуліцы ў родным горадзе ня мае.

Так, у завулак Ільіча 4-ы. Хіба не лягічна? Яшчэ дэпутаты Гомельскага гарадзкога савету ў 2013 годзе перайменавалі завулак Западный 5-й у Встречный 3-й, праезд Рабочий — у Былинный 1-й, а вуліцы Журавінную і Сядзібную— у „улицы Журавлиную и Щедрую“ і г.д. А Палута Бадунова, выбітная дзяячка БНР, сваёй вуліцы ў родным горадзе ня мае.

Не. У завулак Ільіча 4-ы. Хіба не лягічна? А ў Встречный 3-й дэпутаты Гомельскага гарадзкога савету ў 2013 годзе перайменавалі завулак Западный 5-й. Яшчэ праезд Рабочий — у Былинный 1-й, а вуліцы Журавінную і Сядзібную— у „улицы Журавлиную и Щедрую“ і г.д. А Палута Бадунова, выбітная дзяячка БНР, сваёй вуліцы ў родным горадзе ня мае.

Не, найдаўнейшая назва вуліцы — Фэліцыянаўская, ад сьвятога Фэліцыяна, апекуна гораду, чые парэшткі захоўваліся ў касьцёле на ёй. Пасьля паўстаньня 1863 году расейцы памянялі гэтую падазроную назву вуліцы на Багадзельную. Імем паэта Алеся Гаруна спрабавалі назваць гэтую вуліцу беларускія дзеячы падчас іншых акупацыяў.

Так. Фэліцыянаўская. Найдаўнейшая назва вуліцы — ад сьвятога Фэліцыяна, апекуна гораду, чые парэшткі захоўваліся ў касьцёле на ёй. Пасьля паўстаньня 1863 году расейцы памянялі назву вуліцы на Багадзельную.

Не. Найдаўнейшая назва вуліцы — Фэліцыянаўская, ад сьвятога Фэліцыяна, апекуна гораду, чые парэшткі захоўваліся ў касьцёле на ёй. Пасьля паўстаньня 1863 году расейцы памянялі гэтую падазроную назву вуліцы на Багадзельную.

Не. Хоць Мясьніковіча ўсе ведаюць. Вуліца Каралеўскі Шлях. Цяпер гэта Мясьнікова плюс Маскоўская, сьведчыць гісторык тапаніміі Іван Сацукевіч. У 1866 годзе, пасьля паўстаньня Каліноўскага, адбылася першая — імпэрская — замена геаграфічных імёнаў (гэтую вуліцу называлі Раманаўская, Нова-Маскоўская), а потым іх мянялі бальшавікі і іншыя акупанты.

Не. Каралеўскі Шлях. Цяпер гэта Мясьнікова плюс Маскоўская, сьведчыць гісторык тапаніміі Іван Сацукевіч. У 1866 годзе, пасьля паўстаньня Каліноўскага, адбылася першая — імпэрская — замена геаграфічных імёнаў (гэтую вуліцу называлі Раманаўская, Нова-Маскоўская), а потым іх мянялі бальшавікі і іншыя акупанты.

Так. Каралеўскі Шлях. Цяпер гэта Мясьнікова плюс Маскоўская, сьведчыць гісторык тапаніміі Іван Сацукевіч. У 1866 годзе, пасьля паўстаньня Каліноўскага, адбылася першая — імпэрская — замена геаграфічных імёнаў (гэтую вуліцу называлі Раманаўская, Нова-Маскоўская), а потым іх мянялі бальшавікі і іншыя акупанты.

Не. Яна ў Маскве. А наша вуліца звалася Каралеўскі Шлях. Цяпер гэта Мясьнікова плюс Маскоўская, сьведчыць гісторык тапаніміі Іван Сацукевіч. У 1866 годзе, пасьля паўстаньня Каліноўскага, адбылася першая — імпэрская — замена геаграфічных імёнаў (гэтую вуліцу называлі Раманаўская, Нова-Маскоўская), а потым іх мянялі бальшавікі і іншыя акупанты.

Не. Але будынак ГУУС Менгарвыканкаму стаіць на завулку Дабрамысьленскім (якая гармонія назвы і зьместу!), у старадаўнім прадмесьці Добрыя Мысьлі.

Так, старадаўняе прадмесьце Добрыя Мысьлі. Захаваўся завулак Дабрамысьленскі, на якім — іронія лёсу — стаіць будынак ГУУС Менгарвыканкаму

Не, гэта старадаўняе прадмесьце Добрыя Мысьлі. Захаваўся завулак Дабрамысьленскі, на якім — якая гармонія назвы і зьместу! — стаіць будынак ГУУС Менгарвыканкаму. А ўрочышча Тры Карчмы — дзе цяпер пачатак Партызанскга праспэкту.

Не, зусім наадварот. Балеслаў Берут адказны за рэпрэсіі ня менш чым ста тысяч палякаў. „Польскі Сталін“ кіраваў камуністычным рэжымам у Польшчы пасьля вайны.

Каб жа. Балеслаў Берут адказны за рэпрэсіі ня менш чым ста тысяч палякаў. „Польскі Сталін“ кіраваў камуністычным рэжымам у Польшчы пасьля вайны.

Каб жа. Балеслаў Берут адказны за рэпрэсіі ня менш чым ста тысяч палякаў. „Польскі Сталін“ кіраваў камуністычным рэжымам у Польшчы пасьля вайны.

Так. Балеслаў Берут адказны за рэпрэсіі ня менш чым ста тысяч палякаў. „Польскі Сталін“ кіраваў камуністычным рэжымам у Польшчы пасьля вайны.

Так! Плябанскія Млыны. Вуліца вяла ад Траецкай гары да млыноў на Сьвіслачы, якія належалі Дамініканскаму кляштару і ўніятам. Плябань (плябанія) — сьвятароў дом, але часам так называлі ўсю парафію. У 1866 годзе расейскія ўлады перайменавалі вуліцу ў безаблічную Шырокую. А Куйбышаў душыў антыбальшавіцкі рух у Цэнтральнай Азіі, да Беларусі ня мае дачыненьня.

Не-е. Плябанскія Млыны. Вуліца вяла ад Траецкай гары да млыноў на Сьвіслачы, якія належалі Дамініканскаму кляштару і ўніятам. Плябань (плябанія) — сьвятароў дом, але часам так называлі ўсю парафію. У 1866 годзе расейскія ўлады перайменавалі вуліцу ў безаблічную Шырокую. А Куйбышаў душыў антыбальшавіцкі рух у Цэнтральнай Азіі, да Беларусі ня мае дачыненьня.

Не. Назва — ад пачатку вуліцы з другога боку: Плябанскія Млыны. Вуліца вяла ад Траецкай гары да млыноў на Сьвіслачы, якія належалі Дамініканскаму кляштару і ўніятам. Плябань (плябанія) — сьвятароў дом, але часам так называлі ўсю парафію. У 1866 годзе расейскія ўлады перайменавалі вуліцу ў безаблічную Шырокую. А Куйбышаў душыў антыбальшавіцкі рух у Цэнтральнай Азіі, да Беларусі ня мае дачыненьня.

Не. Плябанскія Млыны. Вуліца вяла ад Траецкай гары да млыноў на Сьвіслачы, якія належалі Дамініканскаму кляштару і ўніятам. Плябань (плябанія) — сьвятароў дом, але часам так называлі ўсю парафію. У 1866 годзе расейскія ўлады перайменавалі вуліцу ў безаблічную Шырокую. А Куйбышаў душыў антыбальшавіцкі рух у Цэнтральнай Азіі, да Беларусі ня мае дачыненьня.

Амаль што. У Смалявічах адзіны ў Беларусі храм і прыход сьвятога Валянціна, але ісьці да яго трэба па Камсамольскай.

Не, хоць прыхільнікi heavy metal у Смалявічах ёсьць. Там адзіны ў Беларусі храм і прыход сьвятога Валянціна, але ісьці да яго трэба па Камсамольскай.

Так! У Смалявічах адзіны ў Беларусі храм і прыход сьвятога Валянціна, але ісьці да яго трэба па Камсамольскай.

Амаль што. У Смалявічах адзіны ў Беларусі храм і прыход сьвятога Валянціна, але ісьці да яго трэба па Камсамольскай.