Апранаемся па-восеньску. МОЎНЫ ТЭСТ

Апранаемся па-восеньску. МОЎНЫ ТЭСТ

Надышла сапраўдная восень, пара надзяваць цяплейшае. Восеньскае адзеньне, абутак, наагул рыштунак — што як называецца па-беларуску? Нескладаны цёплы ТЭСТ

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Не. Нос не закрывае нават балаклава. Насоўка — гэта хустачка выціраць нос.

Не-е. Ня шапачка і не балаклава. Гэта хустачка выціраць нос.

Так, хустачка выціраць нос. Асабліва ўвосень.

Не. Гэта галаўны ўбор. Мужчынскі капялюш абавязкова з палямі, а жаночы капялюшык можа быць і бязь іх. А грыб завецца „капялюх“.

Не, гэта галаўны ўбор. Мужчынскі капялюш абавязкова з палямі, а жаночы капялюшык можа быць і бязь іх.

Так, галаўны ўбор. Мужчынскі капялюш абавязкова з палямі, а жаночы капялюшык можа быць і бязь іх. А грыб завецца „капялюх“.

Так. Менавіта верхняе адзеньне: куртка, паліто, футра. Вопратку апранаюць, а бялізну — надзяваюць.

Не. Вопратка — толькі верхняе адзеньне: куртка, паліто, футра. Прычым вопратку апранаюць, а бялізну — надзяваюць.

Не. Вопратка — верхняе адзеньне: куртка, паліто, футра. Прычым вопратку апранаюць, а бялізну — надзяваюць.

Так. У іх „байка“ — толькі тканіна, а цёплую фуфайку яны называюць „толстовка“, бо падобную доўгую блюзу насіў іхны пісьменьнік Леў Талстой.

Не. Цёплую фуфайку яны называюць „толстовка“, бо падобную доўгую блюзу насіў іхны пісьменьнік Леў Талстой. „Байка“ ў іх толькі тканіна.

Пакуль што не. Цёплую фуфайку яны называюць „толстовка“, бо падобную доўгую блюзу насіў іхны пісьменьнік Леў Талстой. „Байка“ ў іх толькі тканіна.

Не. Вя́занкай у беларускай народнай мове завуць швэдар. Бо яго, як правіла, вяжуць — з авечай воўны (апошнім часам нават з сабачай поўсьці).

Не. Вя́занкай у беларускай народнай мове завуць швэдар. Бо яго, як правіла, вяжуць — з авечай воўны (апошнім часам нават з сабачай поўсьці).

Так. Швэдар завуць вя́занкай у беларускай народнай мове. Бо яго, як правіла, вяжуць — з авечай воўны (апошнім часам нават з сабачай поўсьці).

Не. Гаплíк — кручок зашпільваць адзеньне (замест ґузіка). Ёсьць варыянт „аплíк“.

Так! Гаплíк — кручок зашпільваць адзеньне (замест ґузіка). Ёсьць варыянт „аплíк“.

Не. Гаплíк — кручок зашпільваць адзеньне (замест ґузіка). Ёсьць варыянт „аплíк“. А тоўстая традыцыйная спадніца — андарáк.

Так, гíцаль. Калярытная мэтафара: у сярэднявечным горадзе быў на службе гíцаль, які пятлёй лавіў зьдзічэлых сабак.

Не. Пятля на каўняры — гíцаль. Калярытная мэтафара: у сярэднявечным горадзе быў на службе гíцаль, які пятлёй лавіў зьдзічэлых сабак. А матузок — гэта завязачка.

Не. Пятля на каўняры — гíцаль. Перанос значэньня слова: у сярэднявечным горадзе быў на службе гíцаль, які пятлёй лавіў зьдзічэлых сабак. А аблямоўка — палоска, якой абшыты край тканіны.

Так. Шалік абмотваем вакол шыі, узімку ён цёплы, увесну ці ўвосень лёгкі. Беларускі шалік — не расейская „шаль“, ня хустка.

Не. Беларускі шалік — не расейская „шаль“, ня хустка. Шалік абмотваем вакол шыі, узімку ён цёплы, увесну ці ўвосень лёгкі.

Не. Шалік абмотваем вакол шыі, узімку ён цёплы, увесну ці ўвосень лёгкі. Беларускі шалік — не расейская „шаль“, ня хустка.

Так, халява, сэр (ледзі). Гэтае беларускае слова азначае ня толькі прыемную (і не заўсёды заслужаную) выпадковасьць, але і верхнюю частку цёплага абутку.

Не. Халява. Слова азначае ня толькі прыемную (і не заўсёды заслужаную) выпадковасьць, але і верхнюю частку цёплага абутку. Халява грэе і абараняе галёнку — частку нагі ад ступака да калена.

Не. Халява. Слова азначае ня толькі прыемную (і не заўсёды заслужаную) выпадковасьць, але і верхнюю частку цёплага абутку. А сустава, якую траўмуюць бегуны, па-беларуску завецца „надпятавічна-галёнкавая“.

Не. Камíнак. Гэта і выемка ў вялікай печы, і асобны агмень. А кóмін — канструкцыя, якая тырчыць над дахам і празь якую зь печы выходзіць дым.

Так, камíнак. Гэта і выемка ў вялікай печы, і асобны агмень.

Не! Камíнак. Гэта і выемка ў вялікай печы, і асобны агмень. А камінáр вечна чорны, бо чысьціць кóмін — канструкцыю, якая тырчыць над дахам і празь якую зь печы выходзіць дым.

Зусім наадварот. Крысо — ніжняя частка адзежыны, паловы якой расхінаюцца. З-пад крысá нешта патаемна прадаюць.

Так! Крысо — ніжняя частка адзежыны, паловы якой расхінаюцца. З-пад крысá нешта патаемна прадаюць.

Не-е. Хоць некаторых грызуноў (не пацукоў) на футра разводзяць. А крысо — ніжняя частка адзежыны, паловы якой расхінаюцца. З-пад крысá нешта патаемна прадаюць.

Не-е! Усе ж ведаюць, што конь мусіць быць у паліцé ! Так, у жывой беларускай мове слова паліто скланяецца.

Не. Хіба ж ня ясна, што конь — у паліцé ? Так, у жывой беларускай мове слова паліто скланяецца.

Так! Конь — у паліцé ! У жывой беларускай мове слова паліто скланяецца.