Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пляменьніка Назарбаева асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі за крадзеж


Кайрат Сатыбалды
Кайрат Сатыбалды

Суд Астаны прыгаварыў Кайрата Сатыбалды, пляменьніка першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, да шасьці гадоў пазбаўленьня волі за шматлікія крадзяжы.

52-гадовы бізнэсовец, які ўваходзіў у сьпіс самых уплывовых прадпрымальнікаў краіны, быў арыштаваны ў сакавіку. У антыкарупцыйнай службе Казахстану тады заявілі, што яго правяраюць на датычнасьць да злачынстваў, якія падрываюць бясьпеку дзяржавы.

Абвінавачваньне патрабавала пазбавіць яго званьня генэрал-маёра органаў нацыянальнай бясьпекі і дзяржаўных узнагародаў. Звароты аб гэтым будуць накіраваныя на імя прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева. Прысуд яшчэ не набыў моц, але падчас сьледзтва бізнэсовец заяўляў, што згодны з пакараньнем, якога патрабавала абвінавачваньне.

Назарбаеў пайшоў у адстаўку ў сакавіку 2019 году, але захоўваў значны ўплыў на палітыку краіны. У студзені 2022 году масавыя пратэсты ў буйных гарадах з антыназарбаеўскімі лёзунгамі перарасьлі ў беспарадкі, сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй і арміяй, цэнтральныя ўлады нейкі час ня мелі кантролю над найбуйнейшым горадам Алматы.

Пасьля гэтага першы прэзыдэнт страціў пазыцыі ва ўладзе. Ягоныя сваякі пакінулі высокія пасады, некаторыя апынуліся пад вартай як падазраваныя ў крадзяжах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG