Па-расейску — „открыть“, а па-беларуску? ТЭСТ

Па-расейску — „открыть“, а па-беларуску? ТЭСТ

Беларуская мова багатая. Маем пад дзясятак сынонімаў, якія адпавядаюць расейскаму слову „открыть“, і кожны пасуе да сваёй сытуацыі. Тэст дапаможа іх успомніць, а хто ня ведаў — вывучыць. І надалей не забываць!

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так. Сэзаме, адчыніся! Гэта password, каб ссунуць скалу перад уваходам у пячору, дзе ляжаць скарбы 40 разбойнікаў. Дзьверы, нават каменныя тыпу „купэ“, адчыняюць. Адкрыць Сэзам могуць: 1) першаадкрывальнікі; 2) раённыя начальнікі, урачыста разрэзаўшы стужку.

Не. Сэзаме, адчыніся! Гэта password, каб ссунуць скалу перад уваходам у пячору, дзе ляжаць скарбы 40 разбойнікаў. Дзьверы, нават каменныя тыпу „купэ“, адчыняюць. Растуліць можна парныя, сымэтрычныя часткі: далоні, крысьсе адзеньня.

Не. Сэзаме, адчыніся! Гэта password, каб ссунуць скалу перад уваходам у пячору, дзе ляжаць скарбы 40 разбойнікаў. Дзьверы, нават каменныя тыпу „купэ“, адчыняюць. Адкрыць Сэзам могуць: 1) першаадкрывальнікі; 2) раённыя начальнікі, урачыста разрэзаўшы стужку.

Не. Гляйцар. Для гэтага важнага інструмэнта ў беларускай мове шмат словаў: каркоўнік, трыбушонік, шніпар... А гэблікам корак з бутэлькі не дастаюць, гэта сталярны інструмэнт. Зрэшты, і сталяру гляйцар бывае патрэбны.

Не. Гляйцар. Для гэтага важнага інструмэнта ў беларускай мове шмат словаў: каркоўнік, трыбушонік, шніпар... А грунтвагай корак з бутэлькі не дастаюць, ёю цясьляр правярае гарызанталь. Зрэшты, і цесьляру гляйцар бывае патрэбны.

Так. Гляйцар. Для гэтага важнага інструмэнта ў беларускай мове шмат словаў: каркоўнік, трыбушонік, шніпар... А гэблікам і грунтвагай корак з бутэлькі не дастаюць, яны патрэбныя сталяру і цесьляру. Зрэшты, і ім гляйцар бывае патрэбны.

Не. Адчыніць, але трохі. Акурат каб кот прайшоў. Па-расейску „приоткрыть“.

Не. Адчыніць, але трохі. Акурат каб кот прайшоў. Па-расейску „приоткрыть“.

Так. Адчыніць, але трохі. Акурат каб кот прайшоў. Па-расейску „приоткрыть“.

Не. Замок адмыкаюць (і замыкаюць, таму ён і замок). А разяўляем толькі рот (і пашчу, калі маем чатыры лапы).

Не. Замок адмыкаюць (і замыкаюць, таму ён і замок). А разяўляем толькі рот (і пашчу, калі маем чатыры лапы).

Слушна. Замок адмыкаюць (і замыкаюць, таму ён і замок). А разяўляем толькі рот (і пашчу, калі маем чатыры лапы).

Не. Вочы расплюшчваем (і адразу заплюшчваем, каб спаць далей).Вы́трашчыўшы вочы глядзяць на нешта страшнае. Расхінаюць адзеньне, заслону на сцэне.

Не. Вочы расплюшчваем (і адразу заплюшчваем, каб спаць далей). Расхінаюць адзеньне, скрутак, торбу, заслону на сцэне.

Так. Вочы расплюшчваем (і адразу заплюшчваем, каб спаць далей). Вы́трашчыўшы вочы глядзяць на нешта страшнае. Расхінаюць адзеньне, скрутак, торбу, заслону на сцэне.

Не, тут не пра гандлёвую плятформу ў інтэрнэце. Вечка — верхняя частка куфра (скрыні), якая падымаецца. Яе можна і замыкаць.

Так. Вечка. Гэта верхняя частка куфра (скрыні, не гандлёвай плятформы ў інтэрнэце), якая падымаецца. Яе можна і замыкаць.

Не. Вечка. Гэта верхняя частка куфра (скрыні, не гандлёвай плятформы ў інтэрнэце), якая падымаецца. Яе можна і замыкаць.

Не. Парасон разгортваем. Для гэтага часта трэба пстрыкнуць кнопкай, але ня факт, што ён у выніку разгорнецца (залежыць ад краніы вырабу).

Так. Парасон разгортваем. Для гэтага часта трэба пстрыкнуць кнопкай, але ня факт, што ён у выніку разгорнецца (залежыць ад краніы вырабу).

Не. Парасон разгортваем. Для гэтага часта трэба пстрыкнуць кнопкай, але ня факт, што ён у выніку разгорнецца (залежыць ад краніы вырабу).

Сэзон, канцэрт, новы стадыён усё ж адкрываюць. (Зрэшты, у нас сэзон лоўлі ідзе безупынна, без урачыстага адкрыцьця і закрыцьця.)

Не. Сэзон, канцэрт, новы стадыён адкрываюць. (Зрэшты, у нас сэзон лоўлі ідзе безупынна, без урачыстага адкрыцьця і закрыцьця.) А адстройваюць новазбудаваны дом усярэдзіне.

Так. Сэзон, канцэрт, новы стадыён адкрываюць. (Зрэшты, у нас сэзон лоўлі ідзе безупынна, без урачыстага адкрыцьця і закрыцьця.)

Так. Цеста, цэмэнт, іншыя рэчывы рашчыняюць — разьмешваюць у вадкасьці, каб атрымалася рошчына. Абдымкі можна разьняць. А скрынка Пандоры ўжо адчыненая.

Не. Цеста, цэмэнт, іншыя рэчывы рашчыняюць — разьмешваюць у вадкасьці, каб атрымалася рошчына. Абдымкі можна разьняць. А скрынка Пандоры ўжо адчыненая.

Не. Цеста, цэмэнт, іншыя рэчывы рашчыняюць — разьмешваюць у вадкасьці, каб атрымалася рошчына. Абдымкі можна разьняць. А скрынка Пандоры ўжо адчыненая.

Так. Кнігу ці сшытак разгортваем і загортваем. Калі яны добрыя — мяняць ня будзем.

Не. Кнігу ці сшытак разгортваем і загортваем. Калі яны добрыя — мяняць ня будзем.

Не. Кнігу ці сшытак разгортваем і загортваем. Калі яны добрыя — мяняць ня будзем.