Моўны тэст: Едзем на лецішча!

Моўны тэст: Едзем на лецішча!

А што вы робіце на лецішчы? Нястомна капáеце і полеце, каб цешыцца ўраджаем? Ці толькі дыхаеце сьвежым паветрам у гамаку над стрыжаным газонам? У кожным разе гэты тэст для вас.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так, традыцыйна гэта рыдлёўка, ёю ўскопваем грады. Усю дзялянку адвялі пад газон? Прыходзіць час, што ані газон, ані смартфон не пракормяць. А шуфлем узімку чысьцім сьцежку ад сьнегу.

Не, шуфлем хіба ўзімку чысьцім сьцежку ад сьнегу. А галоўная — рыдлёўка, ёю ўскопваем грады. Бо прыходзіць такі час, што смартфон не пракорміць. Як і газон.

Не-е, прыходзіць такі час, што смартфон не пракорміць. Як і газон. Таму заворваем газон і рыдлёўкай ускопваем грады. А шуфлем узімку чысьцім сьцежку ад сьнегу.

Не, варголы — голы вар, кíпень. Пустазéльле — непатрэбная расьліна, яе няма сэнсу кідаць у вар. А вось проста зельле, калі слова азначае лекавыя травы, можна і заварваць.

Не. Праўда, пустазéльле можа расьці ў агародзе ў пустацікáўца.

Не, пустазéльле — непатрэбная расьліна, зь якой трэба змагаццца, напрыклад дзьмухавец.

Так. Гэтая расьліна вырасла там, дзе вы не хацелі яе бачыць. Можна сказаць і проста зельле, але гэтае слова азначае і лекавыя травы, якія можна заварваць. А варголы —голы вар, кíпень.

Не. Труба ў доме — вадаправодная ці каналізацыйная, калі зь яе паваліў дым — бяда. У беларускім доме дым ідзе з коміна. Камінóк жа — раней агмень перад печкай, а цяпер тое, што „камин“ па-расейску.

Не. Камінóк — раней агмень перад печкай, а цяпер тое, што „камин“ па-расейску. Дым у неба ідзе з коміна. А труба ў доме — вадаправодная ці каналізацыйная, і калі зь яе паваліў дым — бяда.

Так, у беларускім доме дым ідзе з коміна. А труба ў доме — вадаправодная ці каналізацыйная, і калі зь яе паваліў дым — бяда. Камінóк жа — раней агмень перад печкай, а цяпер тое, што „камин“ па-расейску.

Вядома, падымаемся па прыступках на ґáнак. Дарэчы, тут выбухны гук ґ [g]. Кры́лцы — у птушак і матылькоў, каб лётаць. А ґзымс — таксама архітэктурная дэталь, але яна зьверху, гэта тое самае, што „карніз“.

Не. Кры́лцы — у птушак і матылькоў, каб лётаць. А падымаемся мы па прыступках на ґáнак (выбухны гук ґ [g]). Ґзымс — таксама архітэктурная дэталь, але яна зьверху, гэта тое самае, што „карніз“.

Не, падымаемся мы па прыступках на ґáнак (выбухны гук ґ [g]). А ґзымс — таксама архітэктурная дэталь, але яна зьверху, гэта тое самае, што „карніз“. Кры́лцы — у птушак і матылькоў, каб лётаць.

Так, наша традыцыйнае — „Лёгкі дух!“ (поўная формула — „Шаўковы венік, лёгкі дух!“). Вокліч „Капытковую да дна!“ для іншай сытуацыі, ён ня вельмі пасуе здароваму ладу жыцьця :-). „Няхай Бог прыспарае!“ кажуць таму, хто працуе.

Так кажуць таму, хто працуе. Традыцыйнае наша зычэньне ў лазьні — „Лёгкі дух!“ (поўная формула — „Шаўковы венік, лёгкі дух!“). А вокліч „Капытковую да дна!“ для іншай сытуацыі, ён ня вельмі пасуе здароваму ладу жыцьця :-).

Не, вокліч „Капытковую да дна!“ для іншай сытуацыі, ён ня вельмі пасуе здароваму ладу жыцьця :-). Традыцыйнае наша зычэньне ў лазьні — „Лёгкі дух!“ (поўная формула — „Шаўковы венік, лёгкі дух!“). „Няхай Бог прыспарае!“ кажуць таму, хто працуе.

Так. Паміж дахам і стольлю — гары́шча (або проста гарá). Праўда, бэльвэдэ́р — таксама архітэктурная дэталь і таксама ўверсе: гэта круглая будка над будынкам КДБ у Менску. Пуня для сена.

Не, паміж дахам і стольлю — гары́шча (або проста гарá). Праўда, бэльвэдэ́р — таксама архітэктурная дэталь і таксама ўверсе: гэта круглая будка над будынкам КДБ у Менску. Пуня для сена.

Не, пуня ў двары, яна для сена. Паміж дахам і стольлю — гары́шча (або проста гарá). бэльвэдэ́р — таксама архітэктурная дэталь і таксама ўверсе: гэта круглая будка над будынкам КДБ у Менску.

Не, плотам! А плытом (дакладней, плытáмі) можна абгарадзіць хіба што акваторыю.

Вось таму і трэба хутчэй ставіць плот. А плытом (дакладней, плытáмі) можна абгарадзіць хіба што акваторыю.

Так, плотам. А плытом (дакладней, плытáмі) можна абгарадзіць хіба што акваторыю.

Не, слова не зьвязана зь вясной. Вéсьнічкі (або фортка) — гэта дзьверы ў плоце.

Так, вéсьнічкі (або фортка) — гэта дзьверы ў плоце. Слова не зьвязана зь вясной.

Не, вéсьнічкі (або фортка) — гэта дзьверы ў плоце. Праўда, словы весьнічкі і вёска аднаго паходжаньня.

Не. Сафокл такога яшчэ ня ведаў (і дзякуй богу). Электравíк — гэта цягнíк на электрычнай цязе. У 1920-я гады было слова паравíк — пра цягнік з паравой цягай.

Так, электравíк — гэта прыгарадны цягнíк на электрычнай цязе. У 1920-я гады было слова паравíк — цягнíк з паравой цягай.

Не, ня кожная электрычная прылада так завецца. Папраўдзе электравíк — гэта цягнíк на электрычнай цязе. У 1920-я гады было слова паравíк — пра цягнік з паравой цягай.