Тэст: галава, твар, шыя — па-беларуску

Тэст: галава, твар, шыя — па-беларуску

Спадзяемся, вы пазнаяцé свой твар у люстэрку. А ці зможаце, гледзячы ў люстра, назваць усе часткі свайго аблічча па-беларуску? Тэст.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Не. Поўха зусім не з анатоміі — гэта калі пляснуць нягодніку па шчацэ. Правільны адказ — коўцік, ад „каўтáць“, тое самае, што „глытаць“. Храстковы выступ гартані (гарляка), больш выразны ў мужчын, таму завуць яго і адамаў яблык. А блінок — на вуху, за яго падвешваюць завушнíцу.

Так. Коўцік — ад „каўтáць“, тое самае, што „глытаць“. Храстковы выступ гартані (гарляка), больш выразны ў мужчын, таму завуць яго і адамаў яблык. А блінок — на вуху, за яго падвешваюць завушнíцу. І зусім не з анатоміі — поўха: гэта калі пляснуць нягодніку па шчацэ.

Не. Гэта коўцік — ад „каўтáць“, тое самае, што „глытаць“. Храстковы выступ гартані (гарляка), больш выразны ў мужчын, таму завуць яго і адамаў яблык. А блінок — на вуху, за яго падвешваюць завушнíцу. І зусім не з анатоміі — поўха: гэта калі пляснуць нягодніку па шчацэ.

Не. Спрадвечнае жаночае ўпрыгожаньне — карáлі (або пáцеркі). Скулíцы (рас. „скулы“) на шыю ня вешаюць, гэта косткі чэрапа пад вачыма (мо так робяць правадыры нейкіх плямёнаў архаічнай культуры?). І ёрмы (у адзіночным ліку — ярмо) на нашых шыях глядзяцца кепска, ёрмы трэба рашуча скідаць.

Не. Спрадвечнае жаночае ўпрыгожаньне — карáлі (або пáцеркі). Ёрмы (у адзіночным ліку — ярмо) на нашых шыях глядзяцца кепска, ёрмы трэба рашуча скідаць.

Так, карáлі (або пáцеркі) спрадвеку былі важным жаночым упрыгожаньнем. Скулíцы (рас. „скулы“) на шыю ня вешаюць, гэта косткі чэрапа пад вачыма. Ну а ёрмы (у адзіночным ліку — ярмо) на нашых шыях глядзяцца кепска, ёрмы трэба рашуча скідаць.

Не. Гэта вéйкі (часам іх нават штучна падаўжаюць; рас. „ресницы“). Але растуць вейкі з павéкаў, скураных складак, якія прыкрываюць вочы. Жудасны гогалеўскі пэрсанаж Вій (па-беларуску Вей) патрабуе: „Падыміце мне павекі!“ — вось у яго менавіта павéкі доўгія.

Не. Вякí (эпохі) тут ні да чога. Тут вéйкі (часам іх нават штучна падаўжаюць; рас. „ресницы“). Растуць вейкі з павéкаў, скураных складак, якія прыкрываюць вочы. Жудасны гогалеўскі пэрсанаж Вій (па-беларуску Вей) патрабуе: „Падыміце мне павекі!“ — вось у яго менавіта павéкі доўгія.

Так, гэта вéйкі (часам іх нават штучна падаўжаюць; рас. „ресницы“). Вейкі растуць з павéкаў, скураных складак, якія прыкрываюць вочы. Жудасны гогалеўскі пэрсанаж Вій (па-беларуску Вей) патрабуе: „Падыміце мне павекі!“ — вось у яго менавіта павéкі доўгія.

Не. Гэты назоўнік у беларускай літаратурнай мове ніякага роду: левае брыво. У множным ліку — густыя бровы. (Але ў некаторых гаворках ёсьць форма жаночага роду: брывá, брывінá.)

Так. Гэты назоўнік у беларускай мове ніякага роду: левае брыво. У множным ліку — густыя бровы.

Не. Гэты назоўнік у беларускай літаратурнай мове ніякага роду: левае брыво. У множным ліку — густыя бровы. (Але ў некаторых гаворках ёсьць форма жаночага роду: брывá, брывінá.)

Не. Гэта зрэнка — лінзачка, галоўная аптычная прылада нашага вока. А прамянí (напрыклад, шчасьця) з вачэй бываюць, але ў пераносным сэнсе.

Не. Гэта зрэнка — лінзачка, галоўная аптычная прылада нашага вока. А паты́ліца (рас. „затылок“) таго, хто стаіць перад вамі ў чарзе, у воку толькі адлюстроўваецца.

Так. Зрэнка — лінзачка, галоўная аптычная прылада нашага вока. Паты́ліца (рас. „затылок“) таго, хто стаіць перад вамі ў чарзе, у воку толькі адлюстроўваецца. Прамянí (напрыклад, шчасьця) з вачэй бываюць, але ў пераносным сэнсе.

Не. Хоць бывае, што з галадухі жуюць так жвава, што варушыцца ўвесь твар, у тым ліку скроні (рас. „виски́“), а таксама вушы і завушнíцы, якія на іх вісяць. Але нармальна пры жаваньні рухаецца ніжняя скíвіца (рас. „челюсть“).

Так, гэта ніжняя скíвіца (рас. „челюсть“) рухаецца — разам з зубамі на ёй. Вядома, з галадухі можна жаваць так жвава, што заварушыцца ўвесь твар, у тым ліку скроні (рас. „виски́“), а таксама вушы і завушнíцы, якія на іх вісяць.

Не. Хоць бывае, што з галадухі жуюць так жвава, што варушыцца ўвесь твар, у тым ліку скроні (рас. „виски́“), а таксама вушы і завушнíцы, якія на іх вісяць. Але нармальна пры жаваньні рухаецца ніжняя скíвіца (рас. „челюсть“).