Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні намінальны заробак у Беларусі ў красавіку ўпаў на 35 рублёў


1 капейка BYN
1 капейка BYN

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата (да выліку падаткаў і іншых абавязковых выплат) у Беларусі ў красавіку зьнізілася на 34,9 рубля (-2,13%), да 1567,8.

Сярод рэгіёнаў ва ўзроўні зарплаты традыцыйна ў лідэрах Менск — 2245,4 рубля (у сакавіку 2408 рубля; зьніжэньне за месяц на 6,75%), паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У Менскай вобласьці зарплата склала 1513,3 рубля (1556,4; −2,77%), у Горадзенскай — 1396,1 (1362,1; +2,50%), Гомельскай — 1393,4 (1382,2; +0,81%), Берасьцейскай — 1325,9 (1330,5; −0,35%), Віцебскай — 1312,8 (1279,9; +2,57%), Магілёўскай — 1255,7 (1258,6; −0,23%).

У прамысловасьці сярэдняя зарплата ў мінулым месяцы дасягнула 1645,5 рубля (+106,9 рубля да сакавіцкай; 6,94%), сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 1167,7 (+12,4; 1,07%), ахове здароўя — 1308,7 (зьніжэньне на 25,4 рубля; 1,9%), сфэры творчасьці, спорту, забаў і адпачынку — 1102,6 (зьніжэньне на 16,8 рубля; 1,5%), адукацыі — 1087,6 (13,2 рубля; 1,23%).

Па краіне фактычна намінальны сярэдні заробак адкаціўся да ўзроўню лютага.

У сакавіку ў адносінах да лютага намінальная сярэдняя заработная плата вырасла на 39 рублёў (2,5%).

12 траўня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведаміла аб павышэньні мінімальнай заработнай платы за красавік з 479,83 да 480,96 рубля (2,3%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG