Вялікдзень. Моўны тэст

Вялікдзень. Моўны тэст

Вялікдзень — галоўнае сьвята хрысьціян усіх канфэсіяў. У Беларусі яго часта адзначаюць двойчы, бо сьвяточны дзень разьлічваецца паводле грыгарыянскага (заходняга) і юльянскага (усходняга) календароў. Сьвята старажытнае, з дахрысьціянскімі каранямі, у Беларусі зь ім зьвязана мноства калярытных традыцыяў і назваў. Нескладаны і пазнавальны ТЭСТ на велікодныя словы.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так, Вялíкдзень. Ад старажытнага выразу Вялíкі дзень — пачатак перамогі сьвятла над цемрай. У вітальных складаных словах — падобны націск: дабры́дзень, дабрáнач. Скланяем так: Вялíкадня, Вялíкаднем.

Не, Вялíкдзень. Ад старажытнага выразу Вялíкі дзень — пачатак перамогі сьвятла над цемрай. У вітальных складаных словах — падобны націск: дабры́дзень, дабрáнач. Скланяем так: Вялíкадня, Вялíкаднем.

Не, Вялíкдзень. Ад старажытнага выразу Вялíкі дзень — пачатак перамогі сьвятла над цемрай. У вітальных складаных словах — падобны націск: дабры́дзень, дабрáнач. Скланяем так: Вялíкадня, Вялíкаднем.

Так. Грэцкае слова пасха фанэтычна нязручнае для беларусаў, таму ў народнай мове паска, аб пасцы. У гаворках азначае велікодны здобны пірог.

Не, з пасам паска не зьвязаная. Грэцкае слова пасха фанэтычна нязручнае для беларусаў, таму ў народнай мове паска, аб пасцы. У гаворках азначае велікодны здобны пірог.

Не. Слова паска (ад грэцкага пасха) у беларускай народнай мове азначае рытуальны круглы пірог. А сьвята — Вялікдзень.

Ні ў якім разе! „Кулич“ — расейскае слова. У розных рэгіёнах Беларусі велікодны круглы здобны пірог завуць бабка, булка, а таксама паска (бывае і сырная, і печаная).

Не, бохан — гэта ўсякі выпечаны круглы хлеб. А велікодны здобны пірог у розных рэгіёнах Беларусі завуць бабка, булка, а таксама паска (бывае і сырная, і печаная).

Так, велікодны здобны пірог у розных рэгіёнах Беларусі завуць бабка, булка, а таксама паска (бывае і сырная, і печаная). Толькі не „кулич“ — гэта расейскае слова.

Не. Валачобніцтва не зьвязанае з жабракамі. Гэта ўрачысты абыход суседзкіх хатаў зь велічаньнем гаспадара, гаспадыні, іх дачкі. Валачобныя песьні — эстэтычная вяршыня беларускага каляндарнага музычнага фальклёру.

Так. Валачобніцтва — эксклюзіўны беларускі абрад урачыстага абыходу суседзкіх хатаў зь велічаньнем гаспадара, гаспадыні, іх дачкі. Валачобныя песьні — эстэтычная вяршыня беларускага каляндарнага музычнага фальклёру.

Не. Валачобніцтва не зьвязанае з расейскім словам „волочиться“. Гэта ўрачысты абыходу суседзкіх хатаў зь велічаньнем гаспадара, гаспадыні, іх дачкі. Валачобныя песьні — эстэтычная вяршыня беларускага каляндарнага музычнага фальклёру.

Так. Калі дзяўчына дорыць хлопцу пару велікодных яек, то ён ёй — зьвязку славутых смаргонскіх абаранкаў. Гэта прызнаньне ў каханьні акурат на Вялікдзень.

Не. Дыплёмы Смаргонскай акадэміі даюць толькі мядзьведзям. Калі дзяўчына дорыць хлопцу пару велікодных яек, то ён ёй — зьвязку славутых смаргонскіх абаранкаў. Гэта прызнаньне ў каханьні акурат на Вялікдзень.

Не. Трактар хлопец пакідае сабе, трэба ж гарантаваць самазабесьпячэньне. А калі дзяўчына дорыць яму пару велікодных яек, то ён ёй — зьвязку славутых смаргонскіх абаранкаў. Гэта прызнаньне ў каханьні акурат на Вялікдзень.

Так. Кароткі даведнік іншых велікодных яек: пíсанкі — расьпісаныя па-мастацку; рысаванкі — упрыгожаныя графікай (рысамі); скробанкі — з вышкрабаным узорам; васкаванкі — нацертыя воскам дзеля бляску і сакавітасьці колераў; маляванкі — усякія ўпрыгожаныя велікодныя яйкі.

Не, гэта кра́шанкі, а рысаванкі — упрыгожаныя графікай (рысамі). Ёсьць таксама пíсанкі — расьпісаныя па-мастацку; скробанкі — з вышкрабаным узорам; васкаванкі — нацертыя воскам дзеля бляску і сакавітасьці колераў; маляванкі — усякія ўпрыгожаныя велікодныя яйкі.

Не, гэта кра́шанкі, а пíсанкі — расьпісаныя па-мастацку. Ёсьць таксама рысаванкі — упрыгожаныя графікай (рысамі); скробанкі — з вышкрабаным узорам; васкаванкі — нацертыя воскам дзеля бляску і сакавітасьці колераў; маляванкі — усякія ўпрыгожаныя велікодныя яйкі.

Не. Архаічная гульня „Ваджэньне і пахаваньне Стралы“ (уключана ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO) прымеркаваная да пазьнейшага сьвята — Ушэсьця. А на Вялікдзень чыё яйка далей пакоціцца і зачэпіць па дарозе іншыя — той і пераможца. У кэрлінгу падобна „выбіваюць“ камяні праціўніка.

Так. Качаюць яйкі па нахіленай паверхні. Чыё далей пакоціцца і зачэпіць па дарозе іншыя яйкі — той і пераможца. У кэрлінгу падобна „выбіваюць“ камяні праціўніка.

Не. Карагод „зьмейкай“ водзяць ня толькі на Вялікдзень. Чыста велікодная забава — качаньне яек. Чыё далей пакоціцца і зачэпіць па дарозе іншыя — той і пераможца. У кэрлінгу падобна „выбіваюць“ камяні праціўніка.

Не, ня „моцык“, а маца́к (ці нябітка) — гэта яйка-пераможца. Веліко́днымі яйкамі гуляюць у бíткі: б’юць дзюбка ў дзюбку, а потым пятка ў пятку. Пабітае з двух бакоў яйка — шу́пік.

Так. Веліко́днымі яйкамі гуляюць у бíткі: б’юць дзюбка ў дзюбку, а потым пятка ў пятку. Яйка-пераможца — маца́к ці нябітка. Пабітае з двух бакоў яйка — шу́пік. Каб праверыць, ці яйка не фальшывае, пастукваюць ім аб зубы.

Не, маца́к ці нябітка — гэта яйка-пераможца. Веліко́днымі яйкамі гуляюць у бíткі: б’юць дзюбка ў дзюбку, а потым пятка ў пятку. Пабітае з двух бакоў яйка — шу́пік.

Так, гэта словы з разьдзелу „Вялікдзень“. Ён напоўнены атмасфэрай вялікага сьвята: „Лагоднасьць, згода і павага...“. А словы пірагі і бабкі тут пра рытуальныя велікодныя стравы.

Не, гэта пачатак нацыянальнага эпасу. А пра Вялікдзень — радкі „А пірагі, як сонца, зьзялі, І ў роце бабкі раставалі“. Тут словы пірагі і бабкі азначаюць рытуальныя велікодныя стравы.

Не, так пачынаецца іншы разьдзел нацыянальнага эпасу — „Раніца ў нядзельку“. А ў разьдзеле „Вялікдзень“ таксама шмат кулінарна-этнаграфічных радкоў, напрыклад „А пірагі, як сонца, зьзялі, І ў роце бабкі раставалі“.

Не. Дзяржаўнымі сьвятамі незалежнай Беларусі з 1992 году былі Велікодныя панядзелкі (абодвух календароў), але ў 1998 годзе Лукашэнка зрабіў іх працоўнымі днямі.

Так. Велікодныя панядзелкі абодвух календароў былі дзяржаўнымі сьвятамі незалежнай Беларусі з 1992 году, але ў 1998 годзе Лукашэнка зрабіў іх працоўнымі днямі.

Не. Дзяржаўнымі сьвятамі незалежнай Беларусі з 1992 году былі Велікодныя панядзелкі (абодвух календароў), але ў 1998 годзе Лукашэнка зрабіў іх працоўнымі днямі.