Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія паабяцала паставіць Украіне зэнітна-ракетныя комплексы Stinger


Міністар абароны і віцэ-прэм’ер Латвіі Артыс Пабрыкс
Міністар абароны і віцэ-прэм’ер Латвіі Артыс Пабрыкс

Міністар абароны і віцэ-прэм’ер Латвіі Артыс Пабрыкс сказаў, што Латвія ў найбліжэйшы час адправіць ва Ўкраіну індывідуальны рыштунак для вайскоўцаў латвійскай вытворчасьці, сухія пайкі, а таксама амэрыканскія пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, якія былі на ўзбраеньні латвійскай арміі.

У інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» Пабрыкс адзначыў, што цяпер у латвійскім грамадзтве няма рознагалосьсяў наконт таго, ці варта дапамагаць Украіне і яе народу ў канфлікце з Расеяй. Ён падкрэсьліў, што, наадварот, грамадзтва літаральна патрабуе: «Дапамагайце ўкраінцам, каб яны маглі жыць так, як яны хочуць».

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў 20 студзеня, што Эстонія, Латвія і Літва, а таксама Вялікая Брытанія могуць пастаўляць Кіеву ўзбраеньні, купленыя ў ЗША. Украіне могуць быць перададзеныя супрацьтанкавыя і зэнітныя комплексы.

Расея сьцягнула да мяжы з Украінай больш за сто тысяч вайскоўцаў. Заходнія краіны ўжо многія тыдні асьцерагаюцца ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, аднак Масква абвяргае наяўнасьць у яе такіх плянаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG