Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія паабяцала дапамагаць ЗША ў стрымліваньні расейскай агрэсіі супраць Украіны


Онлайн-перамовы Фуміё Кісіды і Джо Байдэна
Онлайн-перамовы Фуміё Кісіды і Джо Байдэна

Акрамя расейскага чыньніка, на японска-амэрыканскіх перамовах фігуравала і пытаньне Тайваню.

Пасьля праведзеных перамоў у рэжыме онлайн з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам прэм’ер-міністар Японіі Фуміё Кісіда паабяцаў дзейнічаць супольна з ЗША ў выпадку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, інфармуе прэс-служба Белага дому.

«Лідэры выказалі сваю прыхільнасьць шчыльнаму супрацоўніцтву для стрымліваньня агрэсіі Расеі супраць Украіны. Прэм’ер-міністар Кісіда паабяцаў працягваць цесную каардынацыю са Злучанымі Штатамі, іншымі саюзьнікамі і партнэрамі, а таксама міжнароднай супольнасьцю адносна рашучых дзеяньняў у адказ на любы напад», — гаворыцца ў заяве.

Пасольства Расеі ў Японіі пракамэнтавала вынікі сустрэчы, выказаўшы зьдзіўленьне заявамі японскага боку, параіўшы японцам «глыбей учытацца ў сутнасьць расейскіх ініцыятыў аб узаемных гарантыях бясьпекі з ЗША і NATO, а таксама непрадузята ацаніць агрэсіўную дзейнасьць Паўночнаатлянтычнага альянсу ў яго пашырэньні на Ўсход усутыч зь межамі Расеі і вайсковаму засваеньню тэрыторыі суседняй Украіны».

Таксама японскае агенцтва Kyodo апублікавала інфармацыю аб сумесным пляне дзеяньняў Японіі і ЗША на выпадак вайны на Тайвані.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG