Лінкі ўнівэрсальнага доступу

OCCRP: Назарбаеў распараджаецца актывамі на восем мільярдаў даляраў праз дабрачынныя фонды


Статуя першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева ў музэі ў Астане
Статуя першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева ў музэі ў Астане

Першы прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў распараджаецца актывамі агульным коштам ня менш за восем мільярдаў даляраў.

Пра гэта гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні Цэнтру па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP), а таксама выданьняў «Vласть» з Казахстану і Kloop з Кыргызстану.

Як піша «Настоящее время», аўтары расьследаваньня сьцьвярджаюць, што падчас свайго прэзыдэнцтва Назарбаеў заснаваў чатыры дабрачынныя фонды з падобнымі назвамі і непразрыстай справаздачнасьцю. Гаворка ідзе аб «Назарбаеў Фондзе», «Фондзе Нурсултана Назарбаева», «Фондзе Дэмеў» і «Елбасы Фондзе».

Першыя дзьве арганізацыі, як адзначаюць аўтары расьсьледаваньня, займаюцца адукацыйнымі, сацыяльнымі і патрыятычнымі праектамі, «якія ўсхваляюць ляяльныя казахстанскія СМІ». «Фонд Дэмэю» і «Елбасы Фонд» не вядуць публічнай дзейнасьці, піша OCCRP.

Сярод актываў, якімі валодаюць фонды, ёсьць банкі ў Казахстане, Кыргызстане і Расеі, тэлеканалы, атэлі, гандлёвыя цэнтры, фабрыкі, склады, тэатар, прыватны самалёт коштам звыш 100 мільёнаў даляраў, поле для гольфу, аблігацыі і наяўныя грошы.

У расьсьледаваньні гаворыцца, што фармальна ўсе актывы Назарбаеву не належаць, але, як сьцьвярджаюць юрысты, ён іх кантралюе і можа прымаць рашэньні аб продажы ці перадачы маёмасьці.

У трох дабрачынных арганізацыях не адказалі на пытаньні журналістаў аб кантраляванай Назарбаевым маёмасьці. Яшчэ ў адным заявілі, што актывы не прыносяць яму прыбытку, бо арганізацыя займаецца фінансаваньнем адукацыйных установаў у Казахстане.

  • У час масавых беспарадкаў у Казахстане ў пачатку студзеня Нурсултан Назарбаеў не зьяўляўся на публіцы. Ён ніяк не камэнтаваў маштабныя пратэсты, якія разьвярнуліся ў краіне, хаця звычайна зьвяртаўся да нацыі па ключавых тэмах. У апазыцыйнай прэсе і сацсетках цыркулявалі чуткі пра яго хваробу і нават сьмерць. Некаторыя СМІ паведамлялі, што ён з сям’ёй паляцеў з Казахстана.
  • 18 студзеня Назарбаеў выступіў з відэазваротам да народу, у якім заявіў, што застаецца ў Казахстане, і падкрэсьліў, што прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў «валодае ўсёй паўнатой улады», а «ніякага канфлікту або супрацьстаяньня ў эліце няма». Тым ня менш у Казахстане сваякі былога прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева пазбаўляюцца пасадаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG