Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы беларускія памежнікі абстралялі машыну, якая спрабавала прарвацца ва Ўкраіну. ФОТА


На беларуска-ўкраінскай мяжы, архіўнае фота
На беларуска-ўкраінскай мяжы, архіўнае фота

З ужываньнем зброі памежнікі затрымалі двух чалавек, якім не ўдалося ўцячы ва Ўкраіну. Іх асобы не раскрываюцца.

У ноч з 17 на 18 студзеня ў памежнай паласе ля мяжы з Украінай беларускі памежны нарад заўважыў аўтамабіль «Аўдзі», які ехаў у кірунку дзяржаўнай мяжы па-за аўтамабільнымі дарогамі.

Памежнікі падалі знак спыніць транспартны сродак, аднак кіроўца ня выканаў патрабаваньняў, пішуць памежнікі. Пры спробе ўцячы ён, паводле вэрсіі памежнікаў, наехаў на прадстаўніка памежных органаў.

Нарад прымяніў табэльную зброю, зрабіўшы папераджальныя стрэлы ў паветра і па колах аўтамабіля.

«Зламысьнікі спрабавалі ўцячы, але былі затрыманыя. Парушальнікамі аказаліся двое грамадзян Беларусі. Цяпер працягваюцца апэратыўныя мерапрыемствы для высьвятленьня ўсіх абставін. Вайскоўцу аказана мэдычная дапамога ў Пінскай цэнтральнай раённай лякарні».

Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае, што «на фоне напружанасьці і спробаў правакацый на мяжы пры ўзьнікненьні сытуацый, якія пагражаюць жыцьцю вайскоўцаў, памежнікі могуць і будуць прымяняць зброю неадкладна, у тым ліку адкрываць агонь на паражэньне. Права выкарыстаньня зброі замацавана ў арт. 52 Закону аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG