Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гукаапэратара Тэатру юнага гледача пакаралі трыма гадамі калёніі-пасяленьня за ўдзел у маршах пратэсту


Кірыл Салееў
Кірыл Салееў

Прысуд вынес суд Фрунзэнскага раёну Менску 11 студзеня.

Гукаапэратар менскага Тэатру юнага гледача Кірыл Салееў асуджаны на 3 гады калёніі-пасяленьня; пакуль вырак не набудзе моцы, ён будзе знаходзіцца дома, паведамляе канал @by_culture.

Кірылу Салееву 23 гады. Яго прызналі вінаватым у «дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Справу разглядала судзьдзя Натальля Бугук, пракурор — Дзьмітры Хаваўка.

Гукарэжысэра затрымалі 14 верасьня 2021 году. Да прысуду ён заставаўся пад вартай. Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў двух нядзельных маршах у Менску (27 верасьня і 25 кастрычніка 2020 году).

Што такое калёнія-пасяленьне

Пакараньне калёніяй-пасяленьнем лічыцца пазбаўленьнем волі, хоць знаходжаньне ў гэтай установе, як лічаць былыя вязьні, значна лягчэйшае, чым у звычайнай «папраўчай калёніі».

У Беларусі тры калёніі-пасяленьні. Яны разьмешчаныя ў райцэнтры Горкі, у пасёлку Гезгалы пад Лідай і яшчэ адна непадалёк ад Гомля — там адбываюць пакараньне як мужчыны, так і жанчыны. У гэтых установах ёсьць асаблівасьці: у калёніі-пасяленьні ў Горках сядзяць выключна асуджаныя кіроўцы, якія зрабілі злачынства на аўтамабілі. Установа ў Гезгалах заселеная ў асноўным тымі, хто раней адбываў вялікае пакараньне ў калёніі і атрымаў паслабленьне рэжыму.

У папраўчай калёніі-паселішча № 26, што ў пасёлку Гезгалы на Горадзеншчыне, адбываў пакараньне палітвязень Юры Бандажэўскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG