Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане другі дзень працягваюцца пратэсты супраць падвышэньня цэнаў на газ


Мітынг у Жанаазэне, 2 студзеня 2022 году
Мітынг у Жанаазэне, 2 студзеня 2022 году

У Жанаазэне, Актаў і некалькіх сёлах Мангістаўскай вобласьці Казахстану 3 студзеня працягваліся мітынгі з патрабаваньнем зьнізіць цэны на звадкаваны газ, паведамляе казаская служба Радыё Свабода. Больш за 20 чалавек затрыманыя.

Акцыя пратэсту ў Жанаазэне пачалася 2 студзеня, на яе прыйшлі сотні мясцовых жыхароў. Ноч яны правялі на гарадзкой плошчы, 3 студзеня там сабралася ўжо больш за тысячу чалавек. Пратэстоўцы расказалі, што ў новым годзе цэны на газ вырасьлі да 120 тэнге ($0,27) за літар. Яны сьцьвярджаюць, што ў сярэдзіне мінулага году куплялі паліва па 55–60 тэнге ($0,13).

На плошчы ў Актаў раніцай 3 студзеня стаяла каля трох дзясяткаў чалавек, якія расказалі, што сабраліся там увечары 2 студзеня і яшчэ не разыходзіліся.

Удзельнікаў акцыі пратэсту падтрымалі ў розных гарадах Казахстану, паліцыя затрымала больш за 20 чалавек. У Нур-Султане былі затрыманыя трое. У Алматы ўлады перакрылі плошчу Рэспублікі і плошчу Астана і выставілі паліцэйскую ахову па пэрымэтры.

Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс tengrinews.kz, на даручэньне прэзыдэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева ўрад зробіць захады ў сувязі з сытуацыяй у Жанаазэне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG