Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 лютага спыніць працу сэрвіс TIX, сыстэма аплаты праезду праз смартфон


Ілюстрацыйнае фота

Білетамі можна карыстацца да 31 студзеня, а вось купіць новыя ўжо нельга.

З 1 лютага 2022 году спыніць працу сэрвіс TIX, які дазваляў аплаціць праезд у грамадзкім транспарце з дапамогай смартфона і працаваў у некалькіх гарадах. Пра гэта паведаміла сама кампанія на сваім сайце.

Магчымасьць купіць білеты адключылі з 16:00 31 сьнежня 2021 году. Квіткі, набытыя да таго, можна выкарыстоўваць да 31 студзеня 2022 году. Пры ўзьнікненьні пытаньняў карыстальнікі могуць дасылаць інфармацыю на электронны адрас tix@bytechs.by.

Сэрвіс TIX працаваў у Менску і Берасьці для ўсіх відаў наземнага грамадзкага транспарту, у Горадні і Гомлі на аўтобусных маршрутах і ў Бабруйску на тралейбусных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG