Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр рэжысэр «Беларусьфільму» Уладзімер Паначэўны


На 83-м годзе жыцьця памёр беларускі актор і рэжысэр Уладзімер Паначэўны, паведаміла Міністэрства культуры Беларусі.

У якасьці актора ён здымаўся ў фільмах «Сыны ідуць у бой», «Руіны страляюць», «Час выбраў нас». Паначэўны шмат гадоў працаваў другім рэжысэрам на кінастудыі «Беларусьфільм». Ён браў удзел у стварэньні карцін «Закон», «Каменская-1», «Неспадзяванае каханьне», «Сыны сыходзяць у бой».

«На працягу паўстагодзьдзя Паначэўны быў найлепшым і незаменным другім рэжысэрам студыі „Беларусьфільм“, — напісаў у сваім фэйсбуку кінакрытык Леанід Паўлючык. — Працаваў з Элемам Клімавым над фільмам „Забіце Гітлера!“ („Ідзі і глядзі“). А таксама зь Віталём Чацьвярыковым, Віктарам Туравым, Барысам Сьцяпанавым, Вячаславам Нікіфаравым, Міхаілам Пташуком, ды практычна з усімі майстрамі беларускага кіно, якія шанавалі ня толькі ягоны найвышэйшы прафэсіяналізм, але і яго добразычлівасьць, інтэлігентнасьць, спакойны характар. Ведалі: ён заўсёды падтрымае, выручыць, а калі трэба, то і сам выканае эпізод замест актора, які загуляў. Ці здыме сцэну, калі нешта здарыцца з самім рэжысэрам».

Як паведамляе «Российская газета», прычынай сьмерці Паначэўнага сталі наступствы перанесенай каранавіруснай інфэкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG