Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Чэхіі вырашыў паслаць 150 вайскоўцаў на польска-беларускую мяжу


Чэскія вайскоўцы на парадзе 28 кастрычніка 2018 году, у 100-ю гадавіну незалежнасьці Чэхаславаччыны

Урад Чэхіі ў сераду прыняў рашэньне накіраваць 150 чэскіх вайскоўцаў на польска-беларускую мяжу, каб дапамагчы Польшчы спыніць паток мігрантаў зь Беларусі

Гэтае рашэньне, калі яго зацьвердзіць парлямэнт, зробіць Чэхію трэцяй краінай NATO, пасьля Вялікай Брытаніі і Эстоніі, якая накіроўвае вайскоўцаў на польска-беларускую мяжу.

«Польскі бок запрасіў інжынэрныя падразьдзяленьні, таму што просіць выканаць задачы будаўніцтва і рамонту памежных шлягбаўмаў. Варшава прасіла таксама падразьдзяленьні для назіраньня за мяжой зь Беларусьсю і днём, і ўначы», — заявіў на прэс-канфэрэнцыі міністар абароны Чэхіі Любамір Мэтнар.

Ён сказаў, што парлямэнт можа ўхваліць рашэньне на наступным тыдні, а вайскоўцы трапяць у Польшчу праз тыдзень.

Яны ня будуць непасрэдна ўдзельнічаць у нейкіх кантактах зь людзьмі, якія спрабуюць перайсьці мяжу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG