Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над блогеркай Вольгай Такарчук пачнецца 16 сьнежня


Вольга Такарчук

Справу 36-гадовай Вольгі Такарчук пачнуць разглядаць 16 сьнежня ў судзе Заводзкага раёну Менску. Судовы працэс будзе весьці судзьдзя Алена Капцэвіч, піша «Вясна».

36-гадовую Вольгу Такарчук вінавацяць паводле трох артыкулаў:

  • «удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі);
  • «паклёп» (артыкул 188 КК);
  • «абраза судзьдзі» (ч. 1 арт. 391 КК).

Паводле Сьледчага камітэту, Такарчук прымала ўдзел у пратэставых маршах у Менску 30 жніўня, 20 верасьня і 1 лістапада 2020 году. Яна нібыта «знаходзілася ў першых шэрагах», «блякавала рух транспарту», «выкрыквала лёзунгі».

Блогерку вінавацяць таксама ў тым, што яна 14 студзеня 2021 году апублікавала на Youtube відэа, якое «не адпавядае рэчаіснасьці» і «ганьбіць сацыяльнага пэдагога адной з гімназій у Берасьцейскай вобласьці».

Таксама Вользе закідаюць відэаролік нібыта з «абразамі судзьдзі Першамайскага раёну Менску» і «ненарматыўнай лексыкай». У сьнежні 2020 году Вольгу Такарчук аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у мітынгу. Гэтым фактам яна і абуралася ў сваім відэа. Раней яе таксама судзілі па адміністрацыйных справах за ўдзел у мітынгах.

Вольга Такарчук — блогер, дызайнэр, маці дваіх малых дзяцей. Яе затрымалі сёлета 19 траўня па крымінальнай справе. Яна сядзіць у турме №8 у Жодзіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG