Надзвычайнае становішча будзе дзейнічаць на адлегласьці 5 кілямэтраў ад літоўска-беларускай мяжы, а таксама ў цэнтрах разьмяшчэньня мігрантаў і за 200 мэтраў вакол іх, паведаміў Delfi.
Уначы беларускія сілавікі перавезьлі сотні мігрантаў ад польскай да літоўскай мяжы, паведаміў Delfi. Група мігрантаў налічвае прыкладна 500 чалавек. Як сьцьвярджаюць у Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, беларускія памежнікі падзялілі мігрантаў на некалькі групаў, каб яны прарываліся празь мяжу з розных бакоў. Мігрантаў пільнуюць беларускія вайскоўцы з сабакамі, заявілі літоўскія памежнікі.
За мінулую ноч літоўскія памежнікі прадухілілі больш як 150 спробаў пераходу мяжы нерэгулярнымі мігрантамі.