Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Грузіі: экзытполы ўлады і апазыцыі даюць супрацьлеглыя вынікі

Выбарчыя бюлетэні
Выбарчыя бюлетэні

У Грузіі завяршыўся другі тур мясцовых выбараў, на якіх абіралі мясцовае самакіраваньне і мэраў усіх найбуйнейшых гарадоў: Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Зугдзідзі і Поці.

Як паведамляе «Рэха Каўказа», экзытполы, праведзеныя на замовы тэлеканалаў, даюць супрацьлеглыя вынікі.

Так, першымі былі апублікаваныя дадзеныя экзытполу, праведзенага кампаніяй Anova на замову апазыцыйнай тэлекампаніі «Мтвары». Згодна з гэтым экзытполам, кандыдаты ад партыі экс-прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі перамагаюць ва ўсіх пяці найбуйнейшых гарадах краіны.

Амаль адразу былі апублікаваныя дадзеныя экзытполу, праведзенага кампаніяй GORBI на замову праўладнага тэлеканалу «Імеды». Ягоныя вынікі супрацьлеглыя — ва ўсіх самых вялікіх гарадах перамагаюць кандыдаты ад кіроўнай партыі «Грузінская мара».

  • Па выніках галасаваньня першага туру 2 кастрычніка кіроўная партыя перамагла рух Саакашвілі, набраўшы больш за 46% галасоў.
  • Аднак апазыцыі ўдалося паказаць лепшы вынік у трох зь пяці найбуйнейшых гарадах краіны: Батумі, Кутаісі і Зугдзідзі.
  • Гэтыя выбары разглядаюцца як рэфэрэндум аб даверы кіроўнай партыі «Грузінская мара» і праходзяць на тле вяртаньня ў Грузію былога прэзыдэнта і грамадзяніна Ўкраіны Міхэіла Саакашвілі і яго затрыманьня і зьняволеньня.

XS
SM
MD
LG