Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі відэаблогер атрымаў 5 гадоў калёніі па справе аб дзяржаўнай таямніцы


Андрэй Пыж
Андрэй Пыж

Маскоўскі гарадзкі суд прыгаварыў да 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму блогера Андрэя Пыжа па справе аб незаконным вывазе за межы Расеі зьвестак, якія зьяўляюцца дзяржаўнай таямніцай, паведамляецца на сайце пракуратуры Масквы

Андрэй Пыж — відэаблогер, ён вядзе ютуб-канал Urbanturizm. Канал мае больш за 800 тысяч падпісчыкаў, у кожнага відэа 200–300 тысяч праглядаў. Тэматыка відэа, якія выкладае Пыж, — закінутыя прамысловыя і транспартныя аб’екты, у тым ліку закрытыя для наведваньня, малавядомыя факты пра будоўлі, падземныя тунэлі і катакомбы, здымкі ў Чарнобыльскай зоне адчужэньня. Камэнтатары хваляць Пыжа за ўвагу да дэталяў і тэхнічную падрыхтоўку.

Блогера затрымалі ў Маскве і адправілі ў СІЗА 6 жніўня 2020 году. Амаль адразу пасьля арышту ў яго зьявіўся адвакат Аляксей Хальзаў, які паведаміў СМІ, што дзяржаўную таямніцу, паводле вэрсіі сьледзтва, утрымліваюць дакумэнты, знойдзеныя на флэшцы блогера.

Неўзабаве СМІ зьвязалі справу з будаўніцтвам «Мэтро-2» — сеткі паўлегендарных падземных транспартных збудаваньняў пад Масквой (бункеры і тунэлі вайсковага прызначэньня, якія існуюць, паводле афіцыйных і неафіцыйных крыніцаў, некаторыя зь іх нават былі рассакрэчаныя, але маштабы і цяперашні стан гэтых абʼектаў невядомыя).

Хальзаў паведамляў журналістам, што Андрэй Пыж прызнаў віну. Праз тыдзень пасьля арышту справай Пыжа па просьбе яго сяброў занялася адвакатка праваабарончай групы «Агора» Сьвятлана Байтурына. Яна дамагалася першай сустрэчы з Пыжом два тыдні, а як толькі дамаглася, даведалася, што ён не прызнае віны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG