Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве падпісалі дамову аб працягу разьмяшчэньня ў Беларусі 2 расейскіх вайсковых аб’ектаў


Расейскія вайсковыя базы ў Беларусі (інфаграфіка).

Кіраўнікі вайсковых ведамстваў Расеі і Беларусі падпісалі дакумэнты аб падаўжэньні тэрмінаў дзеяньня двух расейскіх вайсковых аб’ектаў на беларускай тэрыторыі.

Гэта вузел сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе ў Ганцавічах і радыёстанцыя Вайскова-марскога флёту ў Вялейцы.

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу канстатаваў сам факт, але не назваў, на які час працягнуты тэрмін дзеяньня пагадненьняў, піша Інтэрфакс . 43-і вузел сувязі «Вілейка» і радыёлякацыйная станцыя «Волга» ў Ганцавічах, якая працуе ў складзе расейскай сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе, разьмешчаныя ў Беларусі з 1995 году.

Тым часам міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін праінфармаваў, што вучэбна-баявы цэнтар, створаны ў краіне для сумеснай з Расеяй падрыхтоўкі спэцыялістаў ВПС і СПА, пачаў практычнае функцыянаваньне.

Раней ведамства паведамляла пра адзін цэнтар у Горадзенскай вобласьці, ужо правераны на сумесным стратэгічным вучэньні «Захад-2021». Але ня так даўно ў Маскве ўдакладнілі, што іх будзе два.

«У ходзе вучэньня праверылі функцыянаваньне двух вучэбна-баявых цэнтраў на тэрыторыі Беларусі, а таксама арганізацыю баявога дзяжурства ў адзінай рэгіянальнай сыстэме СПА Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь», — сказаў Сяргей Шайгу падчас падвядзеньня вынікаў манэўраў.

Рэгіянальная расейска-беларуская групоўка войскаў функцыянуе ад 1999 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG