Сярод іх — магчымы хаос у Расеі і імавернасьць, што ў выпадку хуткага краху цяперашніх расейскіх уладаў ядзерны арсэнал трапіць у рукі непрадказальных і небясьпечных сілаў.
Пра гэта піша выданьне Politico ў аналітычным матэрыяле пра тое, чаму Вашынгтон пакуль паводзіць сябе асьцярожна ў адносінах да Пуціна і Крамля.
Выданьне цытуе шэраг прадстаўнікоў расейскай апазыцыі, у прыватнасьці Гары Каспарава, якія заклікаюць увесьці санкцыі супраць Пуціна і ягонага атачэньня. Такое ж думкі прытрымліваецца і шэраг амэрыканскіх палітыкаў і экспэртаў. Яны адзначаюць, што рэжым у Крамлі клептакратычны, і каб яго стрымаць, ЗША павінны ўдарыць па самым балючым ягоным месцы — шматмільярдных актывах за мяжой. Апанэнты Пуціна перакананыя, што ён сам уладальнік велізарных багацьцяў.
Таксама, як гаворыцца ў артыкуле, адміністрацыя Байдэна хоча ціснуць на Крэмль пагрозай санкцыяў, а не самімі санкцыямі, напрыклад, у пытаньні аб барацьбе з кібэратакамі. У выпадку ж увядзеньня санкцый супраць Пуціна масты будуць спаленыя, і супрацоўніцтва з Расеяй стане немагчымым. Нарэшце, санкцыі могуць падарваць расейскую эканоміку, што, у сваю чаргу, можа стварыць праблемы для сусьветнай эканомікі, а дэстабілізацыя сытуацыі ў Расеі нясе небясьпеку хаосу і гвалту.
Пры гэтым прадстаўнікі адміністрацыі падкрэсьліваюць, што Джо Байдэн па-ранейшаму не давярае Пуціну і не імкнецца выбудоўваць зь ім нейкія цесныя асабістыя адносіны. Мэта адміністрацыі ЗША — дамагчыся прадказальнасьці ў адносінах з Расеяй і адмовы Крамля ад дзеяньняў, наўпрост накіраваных супраць ЗША, такіх як умяшаньне ў выбары ці хакерскія атакі.
Politico прыводзіць і меркаваньні крытыкаў Крамля, якія ня згодныя з такім падыходам, сярод іх кіраўнік Hermitage Capital Біл Браўдэр. Ён, як і прыхільнікі Аляксея Навальнага, настойвае на неабходнасьці санкцый супраць найбуйнейшых расейскіх бізнэсоўцаў.