Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе, у Крыме і ў Беларусі больш палітвязьняў, чым у СССР 30 гадоў таму, — амэрыканскі дыплямат


Джордж Кент
Джордж Кент

Цяпер у акупаваных Крыме і Данбасе, а таксама ў Беларусі, каля 900 палітвязьняў. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў часовы павераны ў справах ЗША, намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Джордж Кент.

«Калі я быў на стажыроўцы ў Дзярждэпе 33 гады таму, тады яшчэ існаваў СССР, маім абавязкам была падрыхтоўка сьпісу палітвязьняў. Нават праз 3 гады пасьля таго, як Гарбачоў стаў лідэрам СССР, яшчэ было амаль 800 палітвязьняў. І сярод іх большасьць былі ўкраінцы. А цяпер у Крыме больш за 100, на Данбасе амаль 200, у Беларусі амаль 600 ёсьць на Данбасе, у Крыме і ў Беларусі ў гэтым годзе больш палітвязьняў, чым было, калі я пачаў сваю працу ў Дзярждэпе больш за 30 гадоў таму», — адзначыў Кент.

Ён адзначыў, што цяпер сытуацыя «вельмі сумная».

«Усё ж такі мы як змагаліся з гэтай праблемай 30 гадоў таму, гэта наша асноўная справа і цяпер — і ўрада, і актывістаў, падчас Халоднай вайны таксама падтрымлівалі правы палітвязьняў. Гэта вельмі балючае пытаньне», — дадаў дыплямат.

Цалкам інтэрвію з Джорджам Кентам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG