Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19: для выезду зь Беларусі цяпер дастаткова часовага дазволу на жыхарства за мяжой


Каля памежнага пераходу «Брузгі-Кузьніца» на мяжы Беларусі і Польшчы

Пастанова Савету міністраў № 401 ад 14 ліпеня 2021 году ня толькі вызваляе ад карантыну вакцынаваных і скарачае яго з 10 да 7 дзён для астатніх, але і зьмяняе правілы выезду грамадзян Беларусі праз наземныя межы.

Да гэтага часу выяжджаць без дадатковых дакумэнтаў маглі толькі ўладальнікі пастаянных дазволаў на жыхарства, да часовага дазволу трэба было прыкласьці працоўны дагавор, дазвол на працу і іншае. Цяпер для выезду зь Беларусі дастаткова часовага дазволу на жыхарства за мяжой. Але абмежаваньне, што выяжджаць дазволена не часьцей як 1 раз на шэсьць месяцаў, захоўваецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG