Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Ізраілю не працягнуў дзеяньне закону аб грамадзянстве


Нафталі Бэнэт
Нафталі Бэнэт

Парлямэнт Ізраілю ўпершыню з 2003 году ня змог падоўжыць дзеяньне закону аб грамадзянстве, які не дазваляе палестынцам зь ліку жыхароў Заходняга берагу або сэктару Газа, якія пабраліся шлюбам з ізраільцянамі, аўтаматычна прэтэндаваць на атрыманьне ізраільскага пашпарта.

Пасьля дэбатаў, якія зацягнуліся да ночы, дакумэнт атрымаў 59 галасоў «за» і столькі ж «супраць». Двое парлямэнтарыяў з блёку «Аб’яднаны арабскі сьпіс», які прадстаўляе інтарэсы арабскай меншасьці Ізраілю, устрымаліся. Апазыцыйныя правыя палітыкі зь ліку прыхільнікаў экс-прэм’ера Біньяміна Нэтаньягу, якія традыцыйна галасавалі за закон, гэтым разам яго не падтрымалі. Тым самым, як піша «Бі-бі-сі», стварылася няёмкая сытуацыя для новага кіраўніка ўраду Нафталі Бэнэта — лідэра правай партыі «Яміна».

Галасаваньне разглядаюць як вотум даверу кабінэту Бэнэта, які складаецца з самых розных палітычных сіл — левых, цэнтрыстаў, правых і прадстаўнікоў арабскіх аб’яднаньняў. Урадавая кааліцыя прапаноўвала кампраміс у выглядзе падаўжэньня дзеяньня дакумэнту на паўгода. Раней дзеяньне закону пралянгоўвалі кожны год. Рашэньне зьвязвалі зь мерамі бясьпекі.

Упершыню праект быў прыняты 18 гадоў таму, у часы другой палестынскай інтыфады. Цяпер тэрмін яго дзеяньня мае скончыцца з надыходам 7 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG