Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёты расейскай авіякампаніі, якія абляталі Беларусь, аднавілі палёты празь яе


Самалёты расейскіх авіякампаній. Ілюстрацыйнае фота.
Самалёты расейскіх авіякампаній. Ілюстрацыйнае фота.

Самалёты авіякампаній групы «Волга-Днепр», якая некалькі дзён таму адмовілася ад палётаў праз Беларусь, аднавілі рэйсы над тэрыторыяй краіны.

Як паведамляе РБК, самалёты авіякампаніяў найбуйнейшага расейскага авіяперавозчыка грузаў, групы «Волга-Днепр» Аляксея Ісайкіна, позна ўвечары ў панядзелак, 28 чэрвеня, ізноў пачалі лятаць праз паветраную прастору Беларусі.

Зыходзячы з дадзеных FlightRadar24, самалёты дзьвюх авіякампаній групы аднавілі палёты праз Беларусь.

Да гэтага авіякампаніі групы «Волга-Днепр» прыкладна на тыдзень спынілі палёты праз Беларусь, што вынікала з дадзеных авіясэрвісу. Гэта адбылося пасьля таго, як ЭЗ, Вялікабрытанія і ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх кампаній, уключаючы правайдэра аэранавігацыйных паслуг «Белаэранавігацыя», а таксама пасьля забароны Ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі Вялікабрытаніі супрацоўнічаць з гэтым правайдэрам. Брытанскія авіяўлады разаслалі ліст з папярэджаньнем аб недапушчальнасьці супрацоўніцтва з беларускімі дыспэтчарамі 21 чэрвеня.

«Волга-Днепр», чыя галаўная структура Volga-Dnepr Logistics B.V. зарэгістраваная ў Нідэрляндах, выконвае загады брытанскіх авіяўладаў, таму што прытрымліваецца міжнародных правілаў, заявіла 28 чэрвеня РБК крыніца, блізкая да групы.

  • ЗША і Вялікая Брытанія сьледам за Эўразьвязам увялі санкцыі супраць Беларусі пасьля інцыдэнту з самалётам ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, які 23 траўня накіроўваўся з Атэнаў у Вільню, але з прычыны паведамленьня беларускіх дыспэтчараў пра бомбу прызямліўся ў Менску. Пакуль лайнэр знаходзіўся ў Беларусі, з рэйса зьнялі і затрымалі журналіста Рамана Пратасевіча і студэнтку Соф’ю Сапегу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG