Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць затрыманых у сувязі зь беспарадкамі ў Капітоліі дасягнула 500 чалавек


Капітолій, 6 студзеня 2021
Капітолій, 6 студзеня 2021

Улады ЗША заяўляюць, што атрымалі ад грамадзкасьці больш за 200 000 паведамленьняў з інфармацыяй.

Колькасьць затрыманых у сувязі зь беспарадкамі ў Капітоліі 6 студзеня дасягнула 500 чалавек, паведаміў генэральны пракурор ЗША Мэрык Гарлянд.

Па словах Гарлянд, цяпер у агульны падлік уключаныя 100 чалавек, якім былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў нападзе на супрацоўнікаў фэдэральных праваахоўных органаў.

«Нашыя намаганьні па прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці немагчымыя без пастаяннай дапамогі амэрыканскай грамадзкасьці, — гаворыцца ў заяве Гарлянд. — На сёньняшні дзень мы атрымалі ад людзей больш за 200 000 лічбавых паведамленьняў з інфармацыяй».

Беспарадкі ў Капітоліі пачаліся пасьля таго, як прыхільнікі экс-прэзыдэнта Дональда Трампа прайшлі туды маршам у знак пратэсту супраць працэдур, якія пацьвярджаюць абраньне Джо Байдэна прэзыдэнтам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG